«Ляпіс Трубяцкой» прызнаны лепшым гуртом году ў Расеі
На цырымоніі ўручэньня прэмій «ZD Awards 2008» у Маскве калектыў перамог адразу ў двух намінацыях: «Рок» і «Гурт году», абышоўшы такіх канкурэнтаў як «Мумій Троль», Земфіра, «Акварыюм», «Горад 312», «Бумбокс» і нават Дзіма Білан. «Значыць, грошы і піяр-тэхналёгіі яшчэ ня ўсё вырашаюць у сучасным шоў-бізнэсе», — пракамэнтаваў перамогу Сяргей Міхалок.
Ляпіс Трубяцкой. Аўтар фота Юра Сідун.
«Ляпісы» упершыню патрапілі ў лік намінантаў прэміі «Гукавая дарожка» (яна жа — «ZD Awards»), прычым адразу ў трох катэгорыях: «Рок», «Гурт году» і «Альбом году». Канкурэнты ў Міхалка і кампаніі былі не слабыя: Земфіра, «Мумій Троль», «Акварыюм»,
«Мы былі адзінымі намінантамі „Гукавой дарожкі“, якія практычна не прадстаўленыя ў
мэдыя-прасторы , — заўважыў Сяргей Міхалок. — Бо нас няма ні на „Рускім Радыё“, ні на цэнтральных каналах, ні ў сьвецкай хроніцы, за намі не стаяць магутныя карпарацыі, мы абапіраемся толькі на свае ўласныя рэсурсы. Таму, вядома, нам было прыемна атрымаць гэтую прэмію — значыць, грошы іпіяр-тэхналёгіі яшчэ ня ўсё вырашаюць у сучаснымшоў-бізнэсе ».
Ляпіс Трубяцкой. Аўтар фота Юра Сідун.
«Прарыў „Ляпісаў“ можа здацца нечаканым, — пракамэнтаваў вынікі народнага галасаваньня вядучы цырымоніі Артур Гаспарян. — Але калі акінуць поглядам айчынную
рок-сцэну , то стане зразумела: галоўныя канкурэнты „Ляпіса Трубяцкога“ — Земфіра, „Мумій Троль“ — у мінулым годзе не апраўдалі чаканьняў сваіх прыхільнікаў. А „Ляпісы“, наадварот, выступілі цікавей і магутней, чым усе ад іх чакалі. Іх альбом „Маніфэст“ зачапіў і старых прыхільнікаў, якія памятаюць „Ляпіса Трубяцкога“ па народных гітах тыпу „Ау“, і новую, альтэрнатыўную публіку. Таму яны і перамаглі».
9 сакавіка гурт «Ляпіс Трубяцкой» дасьць вялікі двухгадзінны канцэрт з праграмай «Маніфэст» у менскім Палацы Спорту. Гэта будзе першая менская прэзэнтацыя ўжо культавага «Маніфэсту» — адзіны канцэрт у Беларусі з такой праграмай музыкі далі ў верасьні 2008 году ў Віцебску. Цяпер прыйшла чарга вялікага туру «Ляпіса Трубяцкога» па гарадох Беларусі. На першую палову сакавіка заплянаваныя сольныя канцэрты ў Берасьці, Горадні, Магілёве, Гомелі, Наваполацку, Салігорску і Бабруйску.
- Калі:
9.03.2009 , 19:00 - Дзе: Палац Спорту (Менск)
- Кошт: танцпляц 45 000 / у залі 25 000 — 80 000
- Даведка: 185, каса 203 27 33, дастаўка 666 56 48
Паводле прэс-службы гурта