29 лістапада вялікі канцэрт «Open Space» у Менску

29 лістапада ў 19:00 у клюбе «Bronx» адбудзецца доўгачаканы канцэрт гурта «Open Space». Для шырокай менскай публікі музыкі не выступалі амаль 7 месяцаў, але шматлікія дагэтуль узгадваюць гучны дэбют «Open Space» у красавіку. Тады на іх канцэрт пасьпела патрапіць толькі 800 чалавек, і яшчэ столькі ж жадаючых выбудавалася ў чаргу ля ўваходу ў клюб.

 

За гэты час музыкі «вырасьлі» і напісалі шмат новых песень, некаторыя зь якіх ужо актыўна ратуюцца радыёстанцыямі. А на музычных каналах нядаўна зьявіўся першы кліп гурта на даволі вядомую кампазыцыю «Beautiful».

«Мы адчулі, што прыйшоў час зноў сустрэцца з усімі тымі, каму неабыякава наша творчасьць, — анансуе канцэрт вакаліст гурта Віталь Маціеўскі. — Мы доўга чакалі гэтага і ўзмоцнена рыхтаваліся да канцэрту. Гледачоў чакае шмат прэм’ер і неспадзяванак. Дарэчы, адзін зь іх — выступ кіеўскай каманды «Singleton».

Акрамя таго, нядаўна адчыніўся новы сайт «Open Space», на якім можна знайсьці ўсю інфармацыю пра гурт, праслухаць кампазыцыі, паглядзець відэазапісы і новы кліп гурта.

Сюрпрыз для тых, хто любіць хадзіць на канцэрты вялікімі кампаніямі: пры набыцьці пяці квіткоў за раз, вы атрымаеце дыск гурта ў падарунак.

Квіткі: папярэдне — 10.000 рублёў, у дзень канцэрту — 15.000 рублёў, VIP — 20.000 рублёў. Важна: у клюбе «Bronx» квіткі прадаюцца толькі перад пачаткам канцэрту. Пра кропкі продажу папярэдніх квіткоў удакладняйце па тэлефонах: +375 29 17-999-18, +375 29 77-999-18.

Інфармацыя падрыхтаваная арганізатарамі

15:12, 20/11/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0807 seconds.