Дасягнуць усіх вяршыняў у сваім відзе спорту ў 24 гады і рухацца далей

Пэўна, прышпільна, калі ў 24 гады цябе называюць навальніцай фрыстайл мотакросу і легендай сусьветнага спорту. Праўда, у гэтым няма нічога дзіўнага… калі на мотабайк ты ўпершыню сеў у 3 гады. Самы тытуляваны мотафрыстайлер амэрыканец Трэвіс Пастрана ў сядло сеў крыху пазьней, чым навучыўся хадзіць.

Упершыню чэмпіёнам свету ён стаў у 14 гадоў, а ў 2006-м зьдзесьніў сапраўдную рэвалюцыю ў мотакросе — падвойны бэк-фліп, які яшчэ нікому не ўдалося паўтарыць. Пра самага не адыйшоўшага ад справаў райдэра і сучаснага заваёўніка ралі Трэвіса Пастрану ў інтэрвію.

Калі Пастрана на байку, ніхто не адважыцца прадказаць, што ён выкіне ў наступны момант. «Непрадказальны, вынаходлівы, адважны, геніяльны» — журналісты і знаўцы ўсяго сьвету захлёбваюцца ў высакамоўных эпітэтах. Аднак калі гэты малы расплываецца ў сваёй фірмовай усьмешцы да вушэй, цяжка паверыць, што перад вамі монстар, супэрмашына, які перасоўваецца на двухколавым агрэгаце больш упэўнена, чым на нагох. Падаецца, што ўсё звыклыя для простага сьмяротнага фобіі: страх вышыні, страх хуткасьці і іншыя страхі яму не знаёмыя, а інстынкт самазахаваньня адсутнічае спрэс.

А чаго яму баяцца? Аднойчы ён ужо вярнуўся практычна з таго сьвету. У 14 гадоў, няўдала зьдзейсьніўшы скачок з рампы, Трэвіс амаль на два тыдні ўпаў у кому. Траўма была найцяжкая, яго выпадак быў адзначаны ў падручніку па мэдыцыне — ён стаў трэцім чалавекам у ЗША, хто выжываў у падобнай сытуацыі.

Аднак Пастрана з намі, гэты каранаваны кароль у нязьменнай бэйсболцы, містэр 199 (менавіта гэты нумар ён упарта навешвае на ўсіх сваіх двух- і чатырохколавых прыяцеляў) зьдзейсьніў рэвалюцыю ў сусьветным фрыстайл мотакросе і, мяркуючы па ўсім, наробіць яшчэ справаў у іншых экстрэмальных відах. Дарэчы, сваім найвядомейшым падвойным бэк-фліпам Пастрана ўжо дакладна замацаваў сабе месца ў гісторыі — яго дасягненьне дагэтуль нікому не атрымалася паўтарыць. Так, і ён сам прызнаецца, што ў другі раз наўрад ці пойдзе на гэта.


Легендарны падвойны бэк-фліп Пастраны.

Упершыню чэмпіёнам свету ён стаў у 14 гадоў, ну, а далей мэдалі пачалі сыпацца на яго залатым градам. Сёньня ў яго іх столькі, што, калі б яму прыйшло ў галаву зладзіць сабе сьцяну Гонару, гэтая самая сьцяна сваімі памерамі нагадвала б Вялікую Кітайскую. Дакладную колькасьць рэгалій, пэўна, ведае толькі маці Трэвіса.

Пакінуўшы сёлета мотафрыстайл, Пастрана вырашыў пераключыцца на той від спорту, дзе, зь яго словаў, яму будзе ня меней весяла — ралі. Ён чакаў гэтага моманту і ўсё прадумаў: сысьці без тытула чэмпіёна галоўнай бітвы фрыстайлеров мотакросу — сусьветнай сэрыі Red Bull X-fighters было б неяк не па-каралеўску. Летась Трэвіс рэалізаваў задуманае і са спакойнай душой засяродзіўся на выступах у ралі.

«Я — самы не адышоўшы ад справаў былы райдэр у сьвеце!»

Пра жыцьцё пасьля мотафрыстайлу Трэвіс распавёў у сваім інтэрв’ю па тэлефоне:

Прыяцель, пасьля таго, як ты перастаў узьлятаць у неба на байку са сваімі вар’яцкімі трукамі, няўжо зараз цябе можна засьпець адвячоркам перад тэлевізарам у спортнагавіцах і папкорнам за шчакой?

«(Сьмяецца) Спорт — гэта маё жыцьцё, і тое, што я афіцыйна завязаў з мотафрыстайлам, зусім не азначае, што я не саджуся ў сядло практычна кожны дзень. Я — самы не адышоўшы ад справаў былы райдэр у сьвеце!»

Ці моцна адрозьніваецца твой звычайны дзень зараз ад трэніравальнага дня дзеючага райдэра?

«Ну, скажу так: у якасьці рэлаксацыі 100-кілямэтровы шпацыр на байку мне цалкам падыдзе. Праўда, яшчэ ў мяне заўсёды з сабою слоічак Рэд Була, каб энэргіі і сіл хапіла на такога роду шпацыр. У любым выпадку адпачынак для мяне — гэта той жа спорт, толькі для сябе, для задавальненьня».

«Падвойны бэк-фліп быў унікальны, такой энэргетыкі гледачоў, як тады на стадыёне, я больш не адчуваў»

Той твой падвойны бэк-фліп* у 2006 году дагэтуль выклікае буру эмоцый і лічыцца найвялікшым дасягненьнем у тваёй кар’еры. Ты сам як думаеш?

«Той трук больш за ўсё ўразіў людзей, якія яго бачылі. Так рэдка бывае, калі натоўп бачыць і разумее, што мы, атлеты, адчуваем штораз, калі спрабуем зьдзейсьніць штосьці новае. У мяне ў кар’еры было шмат клясных трукаў, але падвойны бэк-фліп быў унікальны, такой энэргетыкі гледачоў, як тады на стадыёне, я больш не адчуваў».

Ты падкрэсьліваеш, што галоўнай тваёй перамогай стала перамога ў Red Bull X-fighters у 2007-м. Узгадай свой першы выступ у Мадрыдзе ў 2004?

«Я ў той час рэдка выбіраўся за межы ЗША. Як правіла, пра турніры за акіянам мне распавядаюць фаны або прамоўтэры. І ужо вельмі рэдка, калі падыходзяць іншыя райдэры і, не хаваючы эмоцый, распавядаюць, як крута выступіць дзесьці. Пра X-fighters мне распавёў Кэні Бэртрам, ён заразіў мяне сваім запалам, я сказаў пры спаборніцтвы свайму агенту, які быў проста ў шоку, што я сам (!) прапанаваў яму выехаць з краіны».

«Мне не спакойна, калі за рулём ня я»

Ты стаў легендай у мотакросе, а зараз будуеш кар’еру ў аўтаралі, і вось тут якраз зусім іншыя патрабаваньні: твае перамогі і паразы залежаць ня толькі ад цябе, але і ад другога пілоту, з якім ты ў камандзе і якому ты мусіш сьлепа давяраць. Цяжка было перабудавацца?

«Самае цяжкае было пераключыцца з таго прынцыпу, якім я заўсёды кіраваўся ў мотакросе: поўная канцэнтрацыя на сабе і сваім выступе. У ралі ўсё цалкам па-іншаму. Мне трэба лавіць кожнае слова і сачыць за дзеяньнямі напарніка, інакш мы проста разаб’емся».

А сам ты сябе лічыш добрым партнэрам? Умееш давяраць іншаму або ты адзін з тых нэндзаў, што сядзяць за сьпіной у таварыша і спрабуюць рабіць яму заўвагі і крытыкаваць яго дзеяньні?

«Скажу шчыра: я агідны пасажыр. Чым круцей кіроўца, тым страшней становіцца. Мне не спакойна, калі за рулём ня я».

Чым ганарыцца Трэвіс Пастрана:

  • Шматразовы пераможца X-Games (аналяг Алімпіяды ў экстрэмальным спорце)
  • 4-кратны пераможца сэрыі Red Bull X-fighters
  • Адзіны ў гісторыі райдэр, выканаўшы падвойны бэк-фліп (Лос-Анжэлес, 2006)
  • Шматразовы пераможца этапаў Ралі Амэрыка

*Бэк-фліп — кругавое абарачэньне па вэртыкальнай восі

Інтэрвію падрыхтавана Red Bull Student Brand Manager (SBM)

SBM 12:45, 07/11/2008 | Артыкулы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0665 seconds.