«Жаночы» пешаходны знак зьявіцца на вуліцах Швэцыі
Да звыклай контурнай выявы мужчыны на пешаходных дарожных знаках далучыцца і «жаночы» адпаведнік. Дызайн знаку з жаночым сылюэтам на «зэбры» падрыхтавала швэдзкая Адміністрацыя дарожнага руху па замове Ўраду Швэцыі.
Такое рашэньне чыноўнікі прынялі пад уплывам жыхароў двух невялікіх гарадоў, якія захацелі ўсталяваць у сябе «жаночыя» знакі самастойна, паведамляе The Local Swedish News in English.
У Mariestad такім чынам хацелі ўшанаваць памяць свайго земляка й мастака, які й прыдумаў у 1955 годзе выкарыстоўваемы зараз пешаходны знак з выявай мужчынскай фігуры, які завецца Herr Garman. Жыхары гораду вырашылі, што не хапае спадарыні Гарман — Fru Garman.
А ў горадзе Hassleholm жыхары вырашылі намаляваць на знаку жаночы сылюэт, каб не існавала дыскрымінацыі па полавай прыкмеце.
У выніку, швэдзкі ўрад даручыў Адміністрацыі дарожнага руху распрацаваць такі «жаночы» знак, які б можна было ўвесьці па ўсёй краіне. Калі ўрад зацьвердзіць прапанаваны варыянт, то новыя знакі зьявяцца на вуліцах ужо з новага году.
У Швэцыі звыклы дарожны знак называюць «Herr Garman», што ў швэдзкай мове азначае «Спадар пешаход», а таксама «пешаходная дарожка» ці «тут вы можаце ісьці». Новы дарожны знак будзе звацца Fru Garman («Спадарыня пешаход») і будзе ўсталёўвацца на вуліцах на роўні з «мужчынскімі».
Дарэчы, сёлетнія Дні культуры Швэцыі ў Беларусі таксама праходзілі пад знакам вялікай увагі да ролі жанчынаў, і гэта не супадзеньне. Як адзначыў амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, гэта адмысловая швэдзкая палітыка, бо «раўнапраўе — гэта