Чэхія, Вугоршчына, Польшча і Славакія прапануюць стыпэндыі для беларускіх студэнтаў

З пачаткам верасьня тэма навучаньня як ніколі актуальная. Актывізуюцца і  замежныя адукацыйныя праграмы з прапановамі для беларускіх студэнтаў навучаньня ў эўрапейскіх к­раінах.

У 2009 годзе Міжнародны Вышэградзкі Фонд рэалізуе спэцыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае ­беларускім студэнтам і навукоўцам 80 сэмэстраў навучаньня ў любым дзярж­аўным ці прыватным унівэрсытэце краін-удзельніц Вышэградзкай Групы: Чэхія, Вугоршчына, Польшча і Славакія. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Masters ці Post-Masters (асьпірантура) тэрмінам ад 1 д­а 4 сэмэстраў.

­­­­­­

­­ 

Вышэградзкая Група (таксама вядомая як Вышэградзкая Чацьвёрка, у скароце ад ангельскай V4) зьяўляецца рэгіянальным саюзам чатырох цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаў — Чэскай Рэспублікі, Рэспублікі Вэнгрыя, Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Славакія.

Стварэньне Групы было ініцыявана так званай Вышэградзкай Тройкай 15 лютага 1991 года на сустрэчы Прэзыдэнта Чэхаславакіі Вацлава Гавэла, Прэзыдэнта Польшчы Леха Валенсы і Прэм’ер-міністра Вугоршчыны Юзсэфа Анталя. Пасьля разьдзелу Чэхаславакіі на 2 незалежныя дзяржавы Вышэградзкая Група стала Вышэградзкай Чацьвёркай. Сама назва паходзіць ад месца сустрэчы-сярэднявечнага горада Вышэград у паўночнай частцы Вугоршчыны.

Ідэя сустрэчы 1991 году базавалася на сустрэчы высокага ўзроўню, якая праходзіла ў гэтым месцы яшчэ ў далёкім 1335 годзе. Тады вышэградзкі замак прымаў трох палітычных лідэраў рэгіёну — Яна Люксэмбургскага, караля Багеміі, Чарльза Роберта I, караля Вугоршчыны і Казіміра III, караля Польшчы. Тая сустрэча стала падмуркам для мірнага існаваньня і сумеснай эканамічнай палітыкі трох дзяржаў. Галоўная мэта — інтэнсыфікацыя супрацоўніцтва і сяброўства ва ўмовах зьменаў між трыма дзяржавамі — стала галоўным заданьнем для сустрэчы саюзьнікаў напрыканцы XX стагодзьдзя.

Стварэньне Вышэградзкай Групы у 1991 годзе асноўвалася на прынцыпах узаемнай салідарнасьці і агульных каштоўнасьцяў, такіх як сучасная прававая дзяржава, парлямэнтарная дэмакратыя і сучасная вольная рынкавая эканоміка.

На сёньня Вышэградзкая Група зьяўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый чатырох цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаў у розных сфэрах і на розных узроўнях. Рэгулярныя сустрэчы праводзяцца на ўзроўні прэм’ер-міністраў, міністраў замежных спраў, кіраўнікоў дзяржаў, а таксама іншых дзяржаўных органаў.

У 2004 годзе чатыры дзяржавы Вышэградзкай Групы сталі членамі Эўрапейскага Саюзу. Пасьля дасягненьня гэтай ключавой мэты — уваходу краін у эўрапейскія структуры — Вышэградзкая Група пачала распрацоўваць і ажыцьцяўляць сумесную палітыку ў дачыненьні да суседніх дзяржаў, падзеленых калісьці «жалезнай заслонай» ва Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Эўропе. Прыярытэтам дзейнасьці сталі дзяржавы, якія бяруць удзел у Эўрапейскай Палітыцы Дабрасуседзтва, а таксама дзяржавы за ўсходнімі межамі Групы, такія як Беларусь, Украіна і краіны заходняй часткі Балканаў.

Міжнародны Вышэградзкі Фонд

Міжнародны Вышэградзкі Фонд быў заснаваны ў 2000 годзе ў якасьці адзінай інстытуцыі Вышэградзкай Групы, місіяй якога было фінансаваньне розных праектаў у галіне культуры, адукацыі, навуковага абмену, абмену моладзьдзю, прымежнага супрацоўніцтва і папулярызацыя турызму. На дадзены момант дзейнічае 4 праграмы грантаў, 3 адукацыйныя праграмы і творчая праграма, якія рэалізуюцца ў 11 тэрмінах. Галоўнымі ўдзельнікамі грантавых праграм зьяўляюцца няўрадавыя некамэрцыйныя арганізацыі, муніцыпалітэты і асобныя грамадзяне.

Вышэградзкая Група ня мае сакратарыяту, а яе дзейнасьць каардынуецца міністрамі замежных спраў. Адзінай інстытуцыяй зьяўляецца Міжнародны Вышэградзкі Фонд. Фонд быў заснаваны урадамі чатырох краін-удзельнікаў 9 чэрвеня 2000 году ў Шціржыне (Чэхія), зьяўляецца міжнароднай арганізацыяй з сядзібай ў Братыславе (Славакія).

Галоўнай мэтай Фонду зьяўляецца дзейнасьць, скіраваная на разьвіцьцё больш цеснага супрацоўніцтва краін Вышэградзкай Групы зь вялізарным рэгіёнам Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, а таксама заходніх Балканаў. Бюджэт Фонду складае 5 мільёнаў эўра і складаецца з унёскаў краін-удзельніц Групы. З гэтага бюджэту Фонд фінансуе розныя праекты у 11 актуальных тэрмінах.

Вышэградзкія ўнівэрсытэцкія праграмы

Ад 2007 году Фонд прапануе праграму Вышэградзкіх Унівэрсытэцкіх грантаў (Visegrad University Studies ці Curriculum Program) мэтай якой зьяўляецца разьвіцьцё і паляпшэньне ўнівэрсытэцкіх стасункаў і праграм у вышэградзкім рэгіёне.

Больш за тое, Фонд рэалізуе адукацыйныя праграмы ня толькі для зацікаўленых асобаў з краін Групы, але і для навучэнцаў з наступных краін: Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Грузія, Македонія, Чарнагорыя, Расія, Сербія ды Украіна.

Ад 2003 году больш за 500 навучальных візытаў рознага ўзроўню было фінансавана Вышэградзкім Фондам. Навучэнцы з краінаў, якія не ўваходзяць у Вышэградзкую Групу, могуць свабодна абіраць дзяржаўную ці прыватную вучэльню (зарэгістраваную ў Міністэрстве Адукацыі) у любой з краін Групы.

Актуальныя тэрміны

  • 31 студзеня
    Адукацыйная праграма (Visegrad Scholarship Program)
  • 15 лютага
    Універсітэцкая праграма (Visegrad University Studies Grant)
    (Curriculum Program)
    Стратэгічная праграма (Visegrad Strategic
    Program) (тэрмін I.)
  • 1 сакавіка
    Малыя гранты (Small Grants)
  • 15 сакавіка
    Стандартныя гранты (Standard Grants)
  • 15 траўня
    Стратэгічная праграма (Visegrad Strategic
    Program) (тэрмін II.)
  • 1 чэрвеня
    Малыя гранты (Small Grants)
  • 1 верасьня
    Малыя гранты (Small Grants)
  • 10 верасьня
    Творчая праграма (Visegrad Artist
    Residencies)
  • 15 верасьня
    Стандартныя гранты (Standard Grants)
  • 1 сьнежня
    Малыя гранты (Small Grants)

Карысныя спасылкі

  • Міжнародны Вышэградзкі Фонд: visegradfund.org
    Афіцыйная старонка Фонду: апісаньне ўсіх праектаў разам з умовамі ўдзелу, неабходныя дакумэнты, каляндар актуаліяў, інфармацыя пра Фонд, спасылкі і г.д.
  • Афіцыйны Партал Вышэградзкай Групы: visegradgroup.eu
    Старонка Вышэградзкай Групы: штодзённа навіны з рэгіёну, каляндар падзеяў, інфармацыя пра кожную краіну-ўдзельніка Групы, афіцыйныя дакументы і г.д.
  • Вышэград-пошукvisegradfind.visegradfund.org
    Онлайн база пошуку партнёраў для праекту
  • Старонка пра прапановы для беларускіх студэнтаў: visegradfund.org/belarus.html

Афіцыйнай мовай Вышэградзкай Групы і Міжнароднага Вышэградзкага Фонду зьяўляецца ангельская.

volha_d 15:15, 01/09/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0635 seconds.