Да 2012 году карыстацца інтэрнэтам будуць 30% жыхароў Зямлі

А ўжо ў 2008 годзе колькасьць карыстальнікаў, якія рэгулярна карыстаюцца інтэрнэтам, узрасьце да чвэрці сусьветнага насельніцтва. Такія прагнозы апублікаваныя ў справаздачы дасьледніцкай кампаніі IDC. А выходзіць у online карыстальнікі ў гэтым годзе будуць з болей чым 1,5 мільёнаў прыстасаваньняў.

У гэтым годзе амаль палова ўсіх карыстальнікаў Сеціва зробіць набыткі ў інтэрнэт-крамах, а к 2012 году рынак электроннага гандлю паміж прадпрыемствамі будзе ў дзесяць разоў большым.

Па прагнозах IDC, у 2012 годзе колькасьць карыстальнікаў па ўсім сьвеце дасягне 1,9 мільярдаў чалавек — 30% сусьветнага насельніцтва. Тады ж колькасьць мабільных прыстасаваньняў для выхаду ў online перавысіць колькасьць далучаных да інтэрнэту кампутараў. А карыстальнікі-навічкі будуць яшчэ хутчэй уцягвацца ў рэсурсы Web 2.0 з прывабнымі магчымасьцямі прагляду карыстальніцкага відэа, вядзеньня блогаў і удзелу ў сацыяльных сетках.

У мінулым годзе Кітай апярэдзіў ЗША і стаў дзяржавай з самай вялікай у сьвеце колькасьцю карыстальнікаў інтэрнэту. Ужо ў гэтым годзе лічба кітайскіх карыстальнікаў узрасьце да 275 мільёнаў чалавек, а к 2012 году дадасца яшчэ 100 мільёнаў.

У Беларусі ж паводле дадзеных НІСЭПД, апублікаваных у 2007 годзе, каля 30% беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.