НІСЭПД: 30% беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам
Штодня ў Сеціве бываюць 5,2% беларусаў, некалькі разоў на тыдзень – 9,9%, на месяц – 10,9%, на год – 4%. 58,3% насельніцтва інтэрнэтам не карыстаюцца зусім, а 10,5% ня ведае, што гэта такое.
Паводле вынікаў сацыялягічнага апытаньня, праведзенага НІСЭПД, 24,6% беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту адказалі, што наведваюць часьцей за ўсё расейскія сайты, 20,2% – беларускія, 9,9% – эўрапейскія, 1,3% – амэрыканскія.
Апытаньне праводзілася мэтадам face-to-face interview, было апытана 1.530 рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 18 гадоў і болей, памылка рэпрэзэнтатыўнасці не перавышае 0.03
Каментары праз FACEBOOK