NRM будзе на Be2gether 2008
Арганізатары буйнейшага балтыйскага фэстывалю Be2gether 2008 працягваюць фармаваць праграму фэсту. Прэс-каардынатарка Be2gether Эгле Рэмэйкайтэ паведаміла сёньня Generation.bY, што дасягнутатая дамова на ўдзел у фэсьце легендарнага беларускага гурта N.R.M. Таксама працягваюцца перамовы з сусьветнымі зоркамі. Яшчэ адну зь іх арганізатары назвалі сёньня. На фэсьце выступіць Tricky — адзін з заснавальнікаў музычнага стылю trip-hop.
N.R.M. на Басовішчы 2007. Фота Юры Сідуна.
Арганізатары фэстывалю ад пачатку плянавалі запрасіць ад Беларусі N.R.M. Але перамовы зацягнуліся, і ў прэсе зьявілася інфармацыя, што гурт адмовіўся ад удзелу. Навіна выклікала вялікую хвалю абмеркаваньняў у Сеціве сярод прыхільнікаў N.R.M.
Лідэр гурта Лявон Вольскі ў сваім блогу адгукнуўся на рэзананс і патлумачыў, чаму не адбылася дамоўленасьць, а пазьней на адзін з камэнтароў адказаў: «сытуацыя яшчэ можа зьмяніцца». З чаго можна было зрабіць выснову, што перамовы паміж арганізатарамі Be2gether і N.R.M. працягваюцца. Тым ня менш, навіна пра ўдзел гурта ў фэсьце стала прыемнаю нечаканкаю.
Сёньня
Такім чынам, Беларусь на буйнейшым балтыйскім фэстывалі Be2gether 2008 прадставяць гурты N.R.M., Mauzer і Osimira.
Агулам сёлета на Be2gether выступіць болей 70 гуртоў з усяго сьвету. Яшчэ ў
- Groove Armada (Вялікабрытанія),
- Fool’s Garden (Нямеччына),
- My Baby Wants to Eat Your Pussy (Нямеччына),
- Fishbone (ЗША),
- Infected Mushroom (Ізраіль),
- Bix (Літва),
- The Dynamites (ЗША),
- Etiennie de Crecy (Францыя),
- Happyendless (Літва),
- Valgeir Sigurrdson (Ісьляндыя),
- Clan of Xymox (Нідэрлянды),
- Communic (Нарвэгія),
- Baka Beyond (Камэрун),
- Doi (Данія).
Фэстываль Be2gether праходзіць у 50 мэтрах ад беларускай мяжы на тэрыторыі Літвы, сёлета ён адбудзецца 14-17 жніўня. Арганізатары плянуюць прадаставіць беларусам, якія зьбіраюцца на фэст, бясплатныя візы. Але на сёньня перамовы наконт механізму продажу квіткоў на фэст у Беларусі і выдачы пазачарговых візаў працягваюцца.