Гурт «Джамбібум» прэзэнтуе свой другі альбом — «Жавароначкі»
Прэзэнтацыя пройдзе 5 чэрвеня ў малой залі КЗ «Менск». На сцэну выйдуць таксама гурты, блізкія да «Джамбібум» «не па стылі граньня, а па энэргетыцы, якая ўласьціва альбому «Жавароначкі»: «Рацыянальная дыета», «Гаротніца», «Energy», выканаўцы Карэн Карапецян, Массуд Талібані, Лёня Паўлёнак з «Нагуаль» і іншыя.
Такім чынам, вечарына — дадатковая магчымасьць паслухаць ня толькі музыку, якую стварае гурт «Джамбібум», але і музыку, якая падабаецца
Таксама музыкі рыхтуюць экспэрымэнт з харэаграфіяй, пэрформансам, сумесным выступам запрошаных гуртоў разам з «Джамбібумам», паказ кліпу на песьню
«Жавароначкі — сымбаль вясны, цяпла, сонца, абуджэньня. Пра гэта і песьня, пра гэта і ўвесь альбом. Мы пастараліся напоўніць песьні цёплай стваральнай энэргіяй», — гаворыць Наста, кіраўнік гурта.
Фотаздымак гурта Джамбібум на калядным праекце «Сьнежны завулак»; аўтар фота Юра Сідун
«Джамбібум» — гэта варыятыўнае сумяшчэньне некалькіх стыляў на фолькавай аснове. Музыку можна аднесьці да
Глядзіце на Generation.bY кліп на песьню
- «Джамбібум», прэзэнтацыя другога альбому
- 5 чэрвеня, 19:00
- КЗ «Менск» (Кастрычніцкая, 5)
- Даведкі: 8 029 649-08-88,
766-24-25 ,695-86-18 - Каса: 8–
017 328-66-38 / квіткі ад 12 000 да 20 000 - Продаж квіткоў: каса КЗ «Менск», крама «Падземка», пераход ля мэтро «пл. Якуба Коласа»