Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць вялікі клюбны канцэрт
30 красавіка Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra адыграюць вялікі клюбны канцэрт у «Гудвіне». «Падрыхтоўка да летніх
Ня так даўно Вайцюшкевіч вярнуўся зь Японіі, дзе прэзэнтаваў свой
«Яны вельмі ўважліва слухаюць, — адзначае Зьміцер. — У гэтым японцы падобныя да кансэрватыўнай беларускай публікі — мы вельмі стрыманыя ў сваіх эмоцыях. І зараз мы вырашылі гэта выпраўляць!»
Свае клюбныя канцэрты Вайцюшкевіч называе «музычным разьняволеньнем».
«Шчыра кажучы, нам надакучае выступаць у канцэртных залях. Адчуваецца, што нашым слухачам становіцца няўтульна ў сваіх мяккіх крэслах — ім хочацца таньчыць і весяліцца».
У апошні час Зьміцер не хавае сваёй сымпатыі да клюбнага фармату і
«Нашым прыхільнікам ня варта хвалявацца. Мы адыграем шмат старога і любімага. Аднак будуць і прэм’еры — песьні на вершы польскага паэта Рафала Воячэка, напрыклад. Менавіта над гэтым альбомам мы цяпер і працуем».
Зараз вядуцца перамовы аб удзеле
А свой красавіцкі канцэрт Вайцюшкевіч назваў «падрыхтоўкай да летніх
«Хочацца больш сонца, сьвежага паветра і мноства людзей вакол, — кажа музыкант. — Няхай усе таньчаць, весяляцца і рыхтуюцца да доўгіх летніх дзянькоў і мора добрай музыкі. Прыходзьце! Абяцаем шмат пазытыва, драйва і выдатнага настрою».
- 30 красавіка. 19.00. Менск. «Гудвін»
- Квіткі: 20 000 — танцпол, 25 000 — столікі
- Тэлефоны:
(029) 671-58-65 ,(029) 254-49-09 - Адрас: пр. Незалежнасьці, 19