Як размаўлялі нэандэртальцы?
Пасьля 30 тысяч год нэандэртальцы зноўку заразмаўлялі. Амэрыканскі навуковец у лябараторных умовах аднавіў гаворку нашых продкаў. Пакуль пачуць можна толькі вымаўленьне лацінскай літары E, але ў плянах навукоўцы аднавіць цэлы сказ.
Рэканструяваны твар дзіцяці нэандэртальца. Выява: Anthropological Institute, University of Zürich.
Робэрт Макартні з Атлянтычнага ўнівэрсытэту Флорыды (Florida Atlantic University) прэзэнтаваў вынікі сваіх дасьледваньняў на штогадовай сходцы Асацыяцыі фізычных антраполягаў.
Як распавядае New Scientist, спроба дасьледваць «голас» нашых продкаў, далёка ня першая. А зараз розныя навукоўцы аб’ядналі намаганьні.
Макартні дасьледваў моўны тракт трох прадстаўнікоў Homo neanderthalensis, узрост якіх ацэньваецца ў 50 тысяч год і якія былі знойдзеныя ў Францыі. Ужо зараз можна праслухаць, які вымаўлялі лацінскую літару E нэандэртальцы і сучасныя людзі (аўдыёфайлы WAV). Розьніца ў вымаўленьні тлумачыцца тым, што нашыя продкі не маглі добра вымаўляць галосныя.
Цяпер у плянах навукоўцы спроба аднавіць цэлы сказ, які б мог вымавіць нэандэрталец.
Хоць у некаторых школах дагэтуль вывучаюць, што нэндэртальцы зьяўляюцца наўпростымі продкамі сучасных людзей, новыя зьвесткі атрыманыя нядаўна навукоўцамі даказваюць, што нэандэртальцы вымерлі і зьяўляюцца тупіковай галіной разьвіцьця чалавецтва.
Паводле новай тэорыі нэандэрталец эвалюцыянаваў з Homo erectus у Эўропе і вымер