«Нагуаль» завяршыў тур па Эўропе канцэртам у Менску

Нагуаль 

3 красавіка гурт «Нагуаль» зладзіў «фінішны» канцэрт у малой залі к/з «Менск», вярнуўшыся з насычаных гастроляў па Польшчы, Нямеччыне і Францыі. Фотарэпартаж зь менскага канцэрту на Generation.bY.

­

Вечар нагадваў сяброўскую сустрэчу ў вузкім коле. Музыкі з прыемнасьцю размаўлялі з заляй і ўпершыню падзяліліся сваімі асацыяцыямі ад уласных песень. Гэта і пералёт птушак, і шум лесу — у кожнага свае адчуваньні.

Большасьць кампазыцый на канцэрце былі павольныя, задумлівыя. Традыцыйных для гурта хуткіх і экспрэсіўных песень было менш. Быў крыху іншы «Нагуаль» — яшчэ больш незвычайны.

А сакавік у «Нагуаль» дакладна атрымаўся — каля 20-ці канцэртаў за адзін месяц у розных краінах лепшае таму сьведчаньне.

Sarmat 16:25, 04/04/2008 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0988 seconds.