Стэфан Эрыксан а шостай раніцы

Стэфан Эрыксан

Кожнай афіцыйнай асобе хочацца пабыць звычайным чалавекам, аслабіць гальштук і проста атрымаць задавальнень­не ад жыцьця. Напрыклад, кіраўніку Аддзяленьня Амбасады Швэцыі ў Менску Стэфану Эрыксану ў гэтым дапамагае ягоны сабака — прыгожы залацісты рэтрывэр.

Стэфан Эрыксан — вельмі заўважная асоба. Яго можна сустрэць на афіцыйных і ня вельмі імпрэзах, на дзелавых форумах і на канцэртах беларускіх рокераў. Беларусам ён вядомы як цудоўны дыплямат, які размаўляе па-беларуску, умацоўвае беларуска-швэдзкія адносіны ва ўсіх накірунках і выдатна разумее бягучую сытуацыю ў краіне.

Але штодня а шостай раніцы кіраўнік Аддзяленьня Амбасады Швэцыі ў Менску выступае ў нязвыклай для нас ролі: ён выпраўляецца на шпацыр са сваім сабакам Вафляй.

Стэфан Эрыксан

Вафля спраўджвае папулярнае меркаваньне, што сабакі падобныя на сваіх гаспадароў. Паводзіць сябе Вафля спакойна і годна, з ахвотай знаёміцца, але трымаецца незалежна. Такі сапраўдны сабака-дыплямат:) Каманды выканаць можа, але па ўзаемавыгоднай дамоўленасьці: у Стэфана ў кішэні прыпасеныя для Вафлі прысмакі.

Стэфан Эрыксан

Залацісты рэтрывэр Вафля — першы сабака Стэфана. На тым, каб завесьці хатняга любімца, настойвала дачка. Калі яна была маленькай і сям'я жыла ў Бэльгіі, у яе быў цацачны сабачка па мянушцы Вафля. Ня дзіўна, бо ў Бэльгіі вельмі любяць гэты ласунак.

Стэфан Эрыксан

Ранешэньне ўзяць на сябе дадатковы клопат далося ня проста — жыцьцё дыплямацкай сям'і зьвязанае са шматлікімі вандроўкамі. Больш таго, Стэфан адпачатку разумеў, каму выпадзе гуляць з Вафляю ранкам. Але рашэньне было прынятым. А абраць зь мітусьлівай купкі шчанюкоў менавіта Вафлю дапамагла «зорачка» — маленькая белая пляміна на ілбе. Сёньня Стэфан нават і не уяўляе сваю сям'ю бяз Вафлі.

Стэфан Эрыксан

Аўтар фота Юра Сідун 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0571 seconds.