На роднай мове колеры ярчэй

Навукоўцы спраўдзілі, што на ўспрыманьне колераў уплывае ступень валоданьня моваю. Доказам стала перасоўваньне адказнасьці за колеры з правага ў левае паўшар’е мозгу па меры таго, як чалавек авалодвае мовай.

Дарослыя людзі ўспрымаюць колеры левым паўшар’ем, а дзеці — правым. Левая палова мозгу таксама адказная за моўныя працэсы.

Ці няма тут сувязі? Да станоўчага адказу прыйшла група навукоўцаў на чале з Полам Кеям (Каліфарнійскі ўнівэрсытэт Бэрклі).

Вясёлка 

У экспэрымэнце ўдзельнічалі як дарослыя, так і дзеці ва ўзросьце 4–6 год. Абодвум групам спантанна паказвалі каляровыя стымулы на нэйтральным тле. Дзеці хутчэй рэагавалі, калі стымул зьяўляўся перад вачыма зьлева — то бок, правае паўшар’е рэагавала хутчэй. У дарослых — наадварот.

Такі фэномэн тлумачыцца тым, што з узростам, па меры разьвіцьця мовы, узбагачэньня слоўнікавага запасу, людзі пачынаюць асацыяваць колеры са словамі, у прыватнасьці — з назовамі колераў.

Гэта пацьвярджае і наступны экспэрымэнт групы доктара Кея: актыўнасьць мозга вымяралася падчас таго, як чалавек глядзеў на розныя колеры. Актыўнасьць была вышэй, калі колеры былі простымі: блакітны, чырвоны, жоўты. То бок, можна было сказаць бязь цяжкасьці, што гэта за колер. А вось са зьмешанымі колерамі ўзьнікалі цяжкасьці: і мозг рэагаваў на іх ня так актыўна.

Верагодна, таму пасьпяховым стаў досьвед першага ў Вялікабрытаніі кібарга — Нэйла Харбісана, які малюе на слых: адмысловы апарат перакладае для студэнта, які не адрозьнівае колеры, афарбоўку навакольля ў гукі, а той малюе каляровыя карціны.

Малюнак — tarka

SlaDa 13:00, 05/03/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0517 seconds.