Чуць колеры

Бачыць сьвет чорна-белым і маляваць каляровыя карціны? Рэальна! Першы афіцыйны кібарг у Вялікабрытаніі, студэнт Нэйл Харбісан пераводзіць колеры ў гукі — і малюе па слыху.

 

З дапамогаю адмысловага прыстасаваньня — Eyеborg — 25-гадовы студэнт «чуе» 360 колераў: Eyеborg пераводзіць іх у гукавыя сыгналы.

Зараз Нэйл рыхтуе сваю першую выставу: каляровыя сцэны гарадзкога жыцьця. Пасьля адкрыцьця ў Барсэлёне, у красавіку выстава пераедзе ў Лёндан.

«Калі я малюю, я быццам бы пішу музыку на палатне», — апісвае Нэйл.

Яшчэ тры гады таму студэнт Dartington College of Arts маляваў толькі двума колерамі — так, як ён і бачыў сьвет. Але пасьля сустрэчы з кібэрнэтыкам Адамам Мантадонам усё зьмянілася. Спачатку хлопец «пачуў» 6 колераў, а потым у 60 разоў болей. З часам і само прыстасаваньне зьменіцца да памераў мр3 плэера.

Па словах Нэйла, колеры істотна зьмянілі яго як мастака. Раней ён маляваў літаральна: проста перадаваў тое, што бачыў перад сабой у дадзены момант. А колеры даюць магчымасьць перадаваць убачанае абстрактна.

 

Зараз Нэйл жыве ў Барсэлёне, але шмат вандруе. Яго прыцягваюць гарады, колеры іх штодзённага жыцьця:

«Раней я чуў ад людзей, што гарады — шэрыя і змрочныя. Але яны не такія. Гарады вельмі яркія і насычаныя», — кажа Нэйл.

Фота TimesOnline

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4541 seconds.