Інтэрнэт – галоўная крыніца навінаў для амаль паловы амэрыканцаў

Амаль палова (48%) рэспандэнтаў чарговага апытаньня жыхароў ЗША заявілі ў гэтым годзе, што Інтэрнэт для іх зьяўляецца самай папулярнай крыніцай навінаў. Меней траціны (29%) апытаных асноўнай крыніцай навінаў лічаць тэлебачаньне, 11% — радыё, і толькі 10% — газэты.

Тым часам у мінулым годзе колькасьць прыхільнікаў Сеціва як асноўнай крыніцы навінаў была 40%, гаворыцца ў новай справаздачы We Media/Zogby Interactive.

Вэб-сайты разглядаюцца таксама як важнейшая крыніца навінаў, чым традыцыйныя мэдыі — 86% амэрыканцаў гавораць, што вэб-сайты зьяўляюцца важнай крыніцай інфармацыі, пры гэтым больш паловы (56%) лічаць сайты вельмі важнай крыніцай. Традыцыйныя СМІ саступаюць Інтэрнэту, але большасьць працягвае імі карыстацца 77% апытаных глядзіць тэлебачаньне, 74% слухае радыё і 70% чытаюць часам газэты, бо лічаць іх важнымі крыніцамі навін. Блогі як важныя крыніцы навінаў назвалі 38% амэрыканцаў.

Дасьледаваньне паказала, што Інтэрнэт не толькі абыходзіць тэлебачаньне, радыё і газэты, як самая важная і папулярная крыніца навінаў і інфармацыі, але вэб-сайты таксама называліся ў якасьці больш надзейных, чым традыцыйныя сродкі масавай інфармацыі крыніц — амаль траціна (32%) заявілі, што сайты зьяўляюцца іх самай надзейнай крыніцай навін і інфармацыі, а затым газэты (22%), тэлебачаньне (21%) і радыё (15%).

Як традыцыйныя, так і новыя сродкі масавай інфармацыі, разглядаюцца апытанымі як важныя для будучыні журналістыкі — 87% лічаць, што прафэсійная журналістыка грае жыцьцёва важную ролю для будучыні журналістыкі.

Вельмі нешматлікія амэрыканцы (1%) лічаць блогі найбольш надзейнай крыніцай навін, або сваёй асноўнай крыніцай навін (1%).

75% рэспандэнтаў думаюць, што Інтэрнэт аказаў станоўчы ўплыў на агульны ўзровень журналістыкі.

Апытаньне Zogby Interactive было праведзенае 20–21 лютага сярод 1979 жыхароў ЗША. Хібнасьць яго складае ± 2.2%.

vojur 16:12, 03/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3584 seconds.