Самая высокая нацыя ў сьвеце — галяндцы

На гэтым тыдні стала вядомым, якая нацыя самая высокая ў сьвеце. Па-ранейшаму гэта галяндцы. Але ёсьць шанцы іх дагнаць — нягледзячы на перавагу ў сантымэтрах, тэмпы росту галяндцаў запаволіліся і, магчыма, яны ўжо перасталі расьці.


У пэрыяд з 1980-х да 2000 рост галяндзкага мужчыны павялічыўся больш чым на два з паловай сантымэтры, дасягнуўшы амаль 1,82 мэтры.

Але з 2001 рост галяндцаў амаль не зьмяніўся, адзінае што трохі падрасьлі жанчыны — да 170 сантымэтраў.

Аўтар дасьледваньня Франс Фрэнкен ня мае дакладнага тлумачэньня, чаму тэмпы росту галяндцаў амаль спыніліся, але мяркуе, што гэтая нацыя проста дасягнула свайго натуральнага піку: 

«Папярэдні рост быў вынікам паляпшэньня аховы здароўя і харчаваньня. А зараз нацыя дасягнула оптымуму і нічога з тым не паробіш.»

Згодна міжнародным дасьледваньням, сталая перавага галяндцаў у росьце ёсьць вынікам адразу некалькіх чыньнікаў: нацыянальнага дабрабыту, звычак харчаваньня, генэтыкі і якасьць мэдыцынскага абслугоўваньня.

Сярэдні рост жыхароў Галяндыі паніжаюць імігранты, рост якіх звычайна на 6 сантымэтраў меншы (сярод мужчын). Але сярэдненацыянальны паказчык гэты факт паніжае толькі на 1,3 сантымэтры.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0636 seconds.