Брытанскім дзецям не пакажуць рэклямы фаст-фуду
Усе гэтыя сьвяты — такі ўдар па маладым арганізьме. Колькі людзей пасьля бурнага сьвяткаваньня, пасьля ўсяго зьедзенага і выпітага, даюць сабе самае чэснае слова пачаць весьці здаровы лад жыцьця. Але пачынаюцца працоўныя будні - а зь імі і харчаваньне прыхабкам. Брытанскі ўрад вырашыў ратаваць маладое пакаленьне ад згубнага ладу жыцьця. У барацьбе з затлусьценьнем была забароненая рэкляма шкоднай ежы и напояў падчас дзіцячых тэлепраграм.
Наступствы Новага году беларусы яшчэ доўга будуць адчуваць. Наўрад ці ў хуткім часе замест тлустых аліўе і шубы на сталах зьявяцца салаты з травамі і соевыя зразы.
А вось урад Вялікабрытаніі ня стаў чакаць, пакуль брытанцы набяруцца дастаткова мужнасьці, каб сказаць сваё перакананае «не» фаст-фуду і цяжкай ежы — і забараніў рэкляму шкодных прадуктаў харчаваньня падчас праграмаў для падлеткаў. Правільна, берагчы здароўе трэба змоладу, а пачынаць — з малага: з рэклямы чыпсаў, арэхава-чакалядных батонікаў і падобных прадуктаў і напояў з высокім зьместам тлушчу, цукру і солі.
Забарона рэклямы на падобныя прадукты сталее: раней, яшчэ ў красавіку 2007, рэкляма нездаровай ежы была забароненая падчас трансляцыі тэлепраграм для дзяцей ад 7 да 9 год. Гэта стала ініцыятывай брытанскага кантралюючага органа Ofcom, што разам з грамадзкасьцю занепакоены праблемаю дзіцячага і падлеткавага затлусьценьня.
Па словах брытанскіх чыноўнікаў, штогод дзеці краіны глядзяць каля 10 тысяч рэклямных ролікаў і ўжо ў 10 год пазнаюць да 400 брэндаў.
У будучыні Ofcom мае намер забараніць выкарыстаньне кадраў са знакамітасьцямі і папулярнымі мульцяшнымі пэрсанажамі ў рэкляме нездаровай ежы.
Аднак падобныя меры выклікалі неадназначную рэакцыю. Так, прадстаўнікі тэлекампаніяў упэўнены, што тое адаб’ецца на якасьці дзіцячых тэлепраграм, бо каналы страцяць рэклямныя прыбыткі.
Але бізнэс ёсьць бізнэс, і грошы можна рабіць чым заўгодна. Тыя ж зоркі або мульцяшкі могуць рэклямаваць ёгурты і кашы. Што і адбылося ў Амэрыцы: летам вытворцы ежы і напояў абвясьцілі, што адмаўляюцца ад выкарыстаньня папулярных герояў у рэкляме сваёй прадукцыі. І вось Мікі, Спонж Боб і Шрэк заняліся прапагандаю здаровага ладу жыцьця.
Згодна апытанцы францускіх сацыёлягаў у 13 краінах, брытанцы ёсьць самымі адданымі аматарамі
Натуральна, ёсьць з чаго біць у звон. Але ці здольныя вы адмовіцца ад гэтага?