25 зорак Інтэрнэту сыходзячага году

Яны, канешне, не такія глямурныя, як зоркі Галівуду, але ўсё ж знакамітасьці. Зарабіўшы грошы і зрабіўшы імя на прасторах Інтэрнэту, яны патрапілі ў рэйтынг Forbes — а туды, як вядома, абы каго не бяруць. Разьвіртуальваем Топ-25 знакамітасьцяў, што жывуць у Сеціве.­

­

 

На першым месцы гарачы хлапец, блогер Пэрац Хілтан (Perez Hiltan). Каму цікава, што калісьці ён быў Марыё Лавандэйрам? Сёньня гэта эпатажны пэрсанаж, які наводзіць жах на ўвесь галівудзкі алімп і пагоркі — ён стаў сапраўдным каралём чутак і плётак, і патрапіў у рэйтынг уплывовага часопіса пра тое, як варта жыць, Forbes.

Дзякуючы гумару ды сарказму Пэрца Хілтана, PerezHilton.com мае сталую і адданую аўдыторыю: 91% наведвальнікаў — пастаянныя. 73 адсоткі — жанчыны, 71 адсотку — меней за 35 год. Па некаторым адзнакам, Пэрац Хілтан пакрывае 46 адсоткаў рынку навінаў пра знакамітасьцяў — неблагую нішу заняў. Пры тым, што ў ягонага асноўнага канкурэнта ўсяго 8 адсоткаў. Адзін з чыньніках посьпеху — гэта яркі вобраз Пэрца.

 

За Пэрцам — меней эпатажная, але ня меней знакамітая асоба — Майкл Арынгтан (Michael Arrington). Яму 37. Бізнэсоўца і юрыст, што ён зрабіў для Сеціва? А тое, што ёсьць рэдактарам уплывовага блогу TechCrunch. Дзякуючы таму, Арынгтан стаў зоркаю Сіліконавай даліны, штодня яго цытуюць у іншых мэдыях, ён стаў адным з самых вядомых дзелавых пісьменьнікаў сьвету. Ну як тут не патрапіць у Forbes?


На трэцім месцы Марк Фроенфэльдэр (Mark Frauenfelder) — адзін з заснавальнікаў часопісу пра тэхналёгіі і культуру BoingBoing, які перарос потым у сапраўднага мэдыя гіганта. А часопіс, якому хутка споўніцца 20 год, зьяўляецца самым чытэльным блогам у сьвеце — настолькі, што тры зь пяці ягоных рэдактараў патрапілі ў гэты рэйтынг. Марк набраў найбольш балаў дзякуючы таму, што да таго ж — і рэдактар часопісу MAKE, вельмі любімга аматарамі гікаў, а таксама напісаў кнігу пра Сеціва.

 

На чацьвёртай прыступцы Сэт Гадзін (Seth Godin). Чалавек, які зрабіў сябе сам — і распавёў пра тое ў кнізе «Фіялетавая карова: зьмяні свой бізнэс — стань прыкметным». Каб дасягнуць посьпеху — трэба быць фіялетавай каровай на аднатонных палях. Апроч таго, што Сэт — бізнэсоўца, лектар, пісьменьнік, ён яшчэ і вельмі ўплывовы блогер, гуру Сеціва, яго паважаюць за разуменьне Інтэрнэту.

 

На пятым месцы Коры Доктараў (Cory Doctorow) — актывіст руху за лічбавыя правы, сябра Electronic Frontier Foundation. Таксама рэдактар часопісу Boing Boing, пра які ўжо распавядалася вышэй. Да таго — пісьменьнік-фантаст, які выкладае свае творы ў Сеціве бясплатна. Коры стварыў калекцыю сваіх твораў — Overclocked.

Іншыя зоркі Сеціва:

6) Мэт Драдж (Matt Drudge), стваральнік і вядоўца інфармацыйнага сайта DrudgeReport.com, які, напрыклад, першы паведаміў у 1998 пра скандал з Монікай Левінскі;

7) Джына Трапані (Gina Trapani), галоўная рэдактарка і стваральніца Lifehacker.com — штодзённага блогу пра тое, як карыстацца кампутарам і рознымі сайтамі з максымальнай для сябе карысьцю;

8) Марка Цукерберга (Mark Zuckerberg) можна і не прадстаўляць. Імя гэтага 23-гадовага юнака вядома ўсім, хто карыстаецца заснаванай ім сацыяльнай сеткаю Facebook, якая зрабіла яго самым багатым у дадзеным рэйтынгу: рынкавы кошт Facebook — 15 мільярдаў даляраў

 

9) Гары Ноўлз (Harry Knowles) — кінакрытык, аўтар сайту Aintitcool.com;

10) Роберт Скобл (Robert Scoble) — былы супрацоўнік Microsoft, аўтар блогу Scobleizer.com;

11) Frank Warren — інтэрнэт-мастак, знайсьці можна на Рostsecret.blogspot.com;

12) Om Malik — тэхна-блогер (gigaom.com);

13) Will Leitch — спартыўны блогер (deadspin.com);

14) Jeff Jarvis — экспэрт па традацыйных і інтэрнэт СМІ (buzzmachine.com);

15) Kevin Rose — заснавальнік папулярнага Digg.com;

16) Kathy Sierra — экспэрт па кампутарным праграмаваньні (headrush.typepad.com);

17) Dan Lyons (Fake Steve Jobs) — стварыў віртуальнага Стыва Джобса і вёў ад яго імя блог fakesteve.blogspot.com;

18) Markos Moulitsas — палітычны блогер (dailykos.com);

19) Xeni Jardin — тэхна блогер (xeni.net), сталы аўтар BoingBoing;

20) Ryan Block — з гэтага году галоўны рэдактар самага папулярнага інтэрнэт-выданьня пра гаджэты engadget.com;

21) Glenn Reynolds — палітычны блогер (instapundit.com);

22) Pete Cashmore — стваральнік папулярнага блогу, прысьвечанага Web 2.0 і сацыяльным сеткам (mashable.com);

23) Steve Rubel — экспэрт па піяру і маркетынгу ў благасфэры (micropersuasion.com);

24) Heather «Dooce» Armstrong — дзякуючы скандальнаму допісу пасьля звальненьня, звычайная дызайнэрка стала папялушкай Сеціва — dooce.com, і апынулася на перадапошняй прыступцы рэйтынгу Forbes;

25) Darren Rowse — экспэрт па благазнаўству (problogger.net).

­

­
SlaDa 16:33, 25/12/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4714 seconds.