Мужчыны змагаюцца. Супраць саміх сябе.
Змаганьне жанчын за свае правы ўжо пасьпела шмат каму набіць аскому. Асабліва мужчынам. Што ім справы да жанчын, калі саміх сябе час ратаваць? Так, мужчыны змагаюцца за сваё права — права ня быць «мачо», якія, як вядома, ня плачуць.
У тэрмін «мачызм» умяшчаюцца ўсе тыя брутальныя сацыяльныя ролі, навязаныя хлопчыкам ад нараджэньня.
Мужчына ня мусіць плакаць, ён мусіць усё трываць, быць лепшым, шмат зарабляць, быць пасьпяховым ва ўсім і да таго падобнае. Натуральна, што часы зьмяніліся моцна і мужчыны не вытрымліваюць гэтага традыцыйнага балясту. Неабходнасьць увесь час адпавядаць выліваецца часам у хатні гвалт, яд якога пакутуюць жанчыны.
Многія мужчыны ўжо стаміліся ад той ролі, якую іх прымушаюць граць толькі
За мяжой актыўна практыкуюцца клясы роўнасьці. Думка, якая ўзьнікае ў мужчын на першым занятку: «Роўнасьць? Ну што зноўку гэтым жанчынам патрэбна?», але хутка яны разумеюць, што праблемы зараз хутчэй не ў жанчын, а ў іх саміх.
«Калі вучняў запытваесься, якімі яны сябе бачаць у дарослым жыцьці, хлопчыкі заўсёды апісваюць сябе босамі зь вялікімі заробкамі, а дзяўчынкі вельмі сябе недацаняюць», — распавядае Эрык Пэскадор, які займаецца праграмамі роўнасьці ў школах. «Аднак нягледзячы на тое, што патрыярхальнае і скрайне мачысцкае грамадзтва спрыяе таму, каб мужчыны займалі пасады, пра якія яны марылі, рэчаіснасьць часам апынаецца жорсткай і зьменлівай. Некаторым прыходзіцца пагаджацца з тым, што яны скончылі ўнівэрсытэт ня так пасьпяхова, як іх сяброўкі. Іх раздражняе, што каля ўвахода прыпаркаваны ЕЙНЫ мэрсэдэс.»
У выніку ў мужчын узьнікае фрустрацыя — пачуцьцё, да якога яны непрызвычаеныя, і якое можа выліцца ў гвалт.
Тэму працягвае іншы адмыслоўца ў клясах роўнасьці — Рычард Басэтэ:
«Жанчыны ўжо прайшлі гэты шлях. Яны адваявалі правы, у якіх ім было адмоўлена, хаця дагэтуль ім прыходзіцца вельмі дорага плаціць за тыя заваяваньні. Мужчынам, наадварот, даводзіцца не здабываць, а адмаўляцца ад некаторых зьвязаных зь іх полам абавязацельстваў, навязаных ім ад нараджэньня.»
Сутнасьць пераменаў Басэтэ выразіў у наступнай фразе:
«Свабодная мужнасьць ёсьць адной прыроды з дэмакратыяй, зь індывідуальнай свабодай, з пачуцьцём упэўненасьці, якія не навязваюць мужчыне ролю пасьпяховага і бясхібнага чалавека. Яна ўласьцівая мужчыне, якому блізкія пачуцьці й клопаты.»
Мужчыны навучыліся плакаць, але ці кінулі яны біцца? Гвалт у сям’і дагэтуль мае месца, і ня толькі зь лятальным вынікам, але і той, што малой інтэнсіўнасьці, зь якім жывуць дзень за днём, год за годам.
«Мужчын зь дзяцінства вучаць сумяшчаць любоў і гвалт. Нас вучаць любіць і клапаціцца, каб
з-за нашых пачуцьцяў мы не выглядалі, як гей.»
Гамафобіяй, страхам перад тым, што дагэтуль было непрымальным у грамадзтве, прасякнутае ўсё выхаваньне хлопчыкаў, таму іхнія рухі пазбаўленыя пяшчоты і ласкі, што лічацца больш уласьцівым жанчынам.
Сэнс рэформаў не ў патрабаваньні аднаго з палоў нейкіх там для сябе правоў, а ў тым, што кожны можа зь лёгкасьцю паставіць сябе на месца другога.
«Палавы гвалт бывае розным, таму што мужчыны праяўляюць жорсткасьць і да саміх сябе», — упэўнены Басэтэ.
Раней людзі паміралі маладымі, зараз працягласьць жыцьця стала большай, але нязьменна жанчыны жывуць даўжэй за мужчын. Чаму? Мужчыны ставяцца горш да саміх сябе: яны часьцей гінуць у аварыях,
«Гендарныя ролі аказваюцца фатальнымі для мужчын. Неабходна зьмяніць гэтую сытуацыю ў 21 стагодзьдзі», — адказвае Басэтэ.
Галоўнае, што мужчыны пачынаюць разумець, што ад няроўнасьці губляюць усе — і мужчыны, і жанчыны.
Малюнкі з orlandolara.com i Cryingmachoman.com