У Азіі не хапае жанчын

Па ўсёй Азіі ў сярэднім мужчын болей за жанчын, асабліва гэтая тэндэнцыя бачная сярод моладзі. Каб дасягнуць такой жа прапорцыі між паламі, як і ў астатнім сьвеце, у 2005 Азіі не хапала 163 мільёнаў жанчынаў.

­

 

­Недахоп жанчынаў асабліва істотны ў Кітаі, Індыі, Паўднёвай Карэі, Грузіі, Армэніі і Азербайджане, дзе на 100 дзяўчынак прыходзіцца ня меней 108 хлопчыкаў. Нармалёвая сытуацыя, калі на 100 дзяўчынак — 103 хлопчыка.

У некаторых раёнах Кітая і Індыі на 100 дзяўчынак нараджаецца больш за 120 хлопчыкаў.

А ўсё з-за традыцыйных уяўленьняў, што мець дачку невыгодна:

«У дзяўчат трэба ўкладаць грошы, яны не прыносяць прыбытку, таму што сыходзяць жыць да бацькоў мужа», — тлумачыць дырэктар Інстытута аховы здароўя ў Пачодзе.

Практыка выбарчых абортаў шырока ўжывалася ў 1980-я. Сёньня ў Індыі не забаронена рабіць аборт, але нельга загадзя высьвятляць пол дзіцяці і сэлектыўна зьнішчаць зародышаў жаночага полу. Але клінікі карумпаваныя і дактары атрымоўваюць велізарныя грошы за незаконную практыку.

 

На гэтым дыскрымінацыя ня скончваецца. Вельмі часта дзяўчат не даглядаюць належным чынам, таму яны часьцей гінуць у дзяцінстве. Напрыклад, недакормліваюць, радзей водзяць да доктара.

«Многія лічаць, што ў грамадзтве, дзе мала жанчын, іх будуць цаніць болей. Але адбываецца адваротнае: іх значна больш дыскрымінуюць. Усё часьцей маюць месца гендэрны гвалт і гандаль жанчынамі»,- кажа намесьнік кіраўніка Фонду насельніцтва ААН Пурніма Манэ.

Мужчыны, не знайшоўшы сабе пары, адкладваюць час шлюбу і працягваць час навучаньня і працы. Зь іншага боку, жанчыны вымушаныя як мага раней выходзіць замуж і нараджаць дзяцей, што абмяжоўвае іх доступ да працы. У іх меней магчымасьцяў зрабіць кар’еру або не выходзіць замуж.

Акрамя таго, як вынік меншай дэмаграфічнай вагі, скараціцца іх палітычная актыўнасьць і ўдзел у прыняцьці рашэньняў.

Азіяцкія гіганты робяць пэўныя захады, каб збалянсаваць прапорцыі Напрыклад, Кітай эканамічна дапамагае сем’ям, дзе ёсьць дзяўчынкі і дае гранты на навучаньне.

Але гэтыя меры запозьненыя. У 2030 у Кітаі і Індыі будзе не хапаць больш за 20 мільёнаў жанчын ва ўзросьце ад 20 да 49 год.

Таму калі вам прапануюць працу ў Кітаі і Індыі — задумайцеся! І асьцярожна з вулічнымі знаёмствамі. Хто ведае, навошта на Беларусь прыляцеў чарговы азіяцкі госьць? Мо за жонкай:) А ў нас і ў саміх праблем з нараджальнасьцю хапае.

­
SlaDa 15:02, 13/11/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0838 seconds.