Топ-10 сучасных і традыцыйных прыкметаў
Нават у ХХІ стагодзьдзі людзі вераць у прыкметы. Прычым, у моладзі і сталага пакаленьня забабоны розныя.
Брытанскі канал Sky Real Lives сабраў прыкметы, у якія верыць моладзь і сталае пакаленьне, і параўнаў іх. Як сталася, абедзьве генэрацыі дагэтуль вераць розным забабонам.
Топ-10 моладзевых прыкметаў:
- Апранаць «шчасьлівы» прадмет адзеньня на ўдачу;
- Закрэсьліваць у лятарэйным білеце лічбы, якія штосьці значаць;
- Глядзець у вочы таму, зь кім чокаесься, каб пазьбегнуць сямі год няшчасьцяў (дарэчы, вэрсіяў, для чаго гэта робіцца, шмат);
- Правіла «трох дзён» — не тэлефанаваць таму, хто табе падабаецца, на наступны дзень, а вытрымаць пэўны тэрмін;
- Выконваць правілы кшталту «не зьмешваць» і «не падымаць градус» на вечарынках;
- Пераварочваць на ўдачу адну цыгарэту ў пакунку фільтрам уніз;
- Перапісваць і перасылаць сябрам «лісты шчасьця»;
- Ніколі не ставіць новыя боты на стол;
- Фарбаваць уваходныя дзьверы ў шчасьлівыя колеры, кшталту чырвонага, і пазьбягаць чорнага;
- Шукаць праз Google сваё імя: калі знойдзецца спасылка — будзе ўдача;
Топ-10 традыцыйных прыкметаў:
- Дакранацца да дрэва, каб пазьбегнуць суроку;
- Не адчыняць парасон у хаце;
- Не праходзіць пад драбінамі;
- Верыць у гараскопы;
- Не дазваляць жаніху бачыць нявесту ў вясельнай сукенцы да вясельля;
- Калі на галаву зваліўся птушыны «сюрпрыз» — гэта на шчасьце;
- Разьбітае люстэрка — сем год няшчасьцяў;
- Калі чорная котка перабегла шлях — чакай бяды;
- Кідаць соль праз левае плячо — на ўдачу;
- Пазьбягаць лічбы 13.
Малюнак з Nundesign.com
Каментары праз FACEBOOK