Праслуховаўваньне музыкі ўплывае на зрок
Яшчэ адзін ўдар па самаадзнацы тых, у каго няма музычнага слыху: падчас праслухоўваньне музыкі мы горш бачым. Гэта тлумачыцца асаблівасьцямі арганізацыі мозгу адмыслоўцаў у музыцы і дылетантаў.
У межах экспэрымэнту амэрыканскіх навукоўцаў дасьледвалася дзейнасьць мозгу 20 дырыжораў і 20 студэнтаў, якія не займаюцца музыкай прафэсійна. Узрост — 28–40 год.
Абедзьвюм групам трэба было праслухаць два розных па вышыні гука. Кожны зь іх перадаваўся тысячныя долі сэкунды. Непрафэсійных музыкаў прасілі вызначыць, які з гукаў гучаў першым, а дырыжоры атрымалі больш складанае заданьне.
Высьветлілася, што чым болей студэнты намагаліся засяродзіцца на аналізу вышыні чарговасьці перадачы гукаў, тым горш працавалі аддзелы іх мозга, што адказваюць за зрок.
Аднак аслабленьне зроку падчас засяроджанага праслухоўваньня музыкі было характэрным толькі для дылетантаў. А вось адмыслоўцы нават у больш складаных умовах бачыць горш ня сталі.
На падставе гэтага дасьледчыкі мяркуюць, што ў арганізацыі мозга прафэсійных музыкаў і большасьці людзей існуе розьніца.
«Гэта паказвае мэханізмы працы мозгу ва ўмовах, калі ўвага расьсеяная. Мозг дырыжораў адметны большай адчувальнасьцю да гукаў», — тлумачыць Бахадор Бахрамі, адзін з дасьледнікаў.
Кіраўнік дасьледваньня Джоанат Бурдэт лічыць, што такія вынікі тлумачаць, чаму многія людзі заплюшчваюць вочы падчас праслухоўваньня музыкі.
Але навукоўцы абнадзейва, што здольнасьць слухаць музыку і быць засяроджаным на чымсьці яшчэ можна разьвіваць.