Гурт Open Space прэзэнтуе дэбютны альбом «Wake Up»

Сваю творчасьць маладая беларуская каманда называе «ангельскамоўным рокам» і ўжо мае сваё кола прыхільнікаў. А 13 верасьня ў менскім «Графіці» адбудзецца прэзэнтацыя першага міні-альбома Open Space.

Гурт стварыўся ў пачатку 2006 года, а 12 сакавіка 2006 года адбылася першая рэпэтыцыя.

За паўтары гады існаваньня Open Space даў дзясяткі канцэртаў у Менску і абзавёўся сталымі прыхільнікамі.

У дэбютны альбом музыкаў увайшлі шэсьць кампазыцыяў: «Wake Up», «Walk With Me», «Stop It», «Song Of The Seaman», «In My Head» і зусім новая «Today».

На прэзэнтацыі гурт абяцае ня толькі выступіць, але й наладзіць конкурсы й сюрпрызы. А з улікам таго, што імпрэза адбудзецца ў «Графіці», за цёплую сяброўскую атмасфэру можна не хвалявацца. На вечар «Графіці» стане ўтульным брытанскім пабам :)

  • Пачатак: 19:00
  • Адрэса: зав. Калініна, 16
  • Замова месцаў: +375 29 7799918, +375 29 1799918
tarka 16:10, 05/09/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.064 seconds.