Хлопчыку з вокладкі альбома Nirvana днямі споўніцца 16

Спэнсэр ЭлдэнА вы памятаеце фотку зь дзіцёнкам і далярам пад вадой? У сярэдзіне 90-ых у Беларусі быў бум Nirvana, у кожнай клясе нават самых далёкіх вёсак знаходзіўся адзін, а то і некалькі фанатаў культавага гурту. У чорных цішотках і балахонах з надпісам Nirvana хадзілі 10-гадовыя дзеткі і 30-гадовыя дзядзькі. На большасьці зь іх былі адныя і тыя ж фоткі Курта Кабэйна, але ж самыя прасунутыя мелі майку з фоткай з вокладкі самага вядомага альбома Nirvana «Smells Like Teen Spirit».

Курта Кабэйна больш няма, але засталася яго культавая музыка. А маленькі хлопчык зь легендарнага фотаздымка, што цягнецца за далярам, тым часам падаросьлеў разам з цэлым пакаленьнем, што гадавалася на трэках Nirvana.

Спэнсэр Элдэн 

Спэнсэр Элдэн (Spencer Elden) нарадзіўся 9 ліпеня 1991 году. Яго бацькі сябравалі з фатографам, якога гурт Nirvana наняў, каб зрабіць здымак на вокладку свайго альбома. Фатограф заплаціў тады сям’і Elden 200 даляраў за здымак іх сына, які пазьней стаў легендарным.

Выява хлопчыка пад вадой бы­ла ідэяй Курта Кабэйна.

“Аднойчы Дэйв і я глядзелі дакумэнтальны фільм, пра тое, як дзеткі народжваюцца пад вадой, і я падумаў, давайце паставім такое на вокладку альбома”,  - распавёў неяк Кабэйн.

У верасьні 2006-га году у інтэрвію брытанскаму музычнаму часопісу NME, Спэнсэр Элдэн сказаў, што ганарыцца тым, што меў дачыненьне да легендарнага альбома Nirvana:

«Nevermind зараз споўнілася 15 год, але гэтыя песьні ўсё яшчэ гучаць на радыё. Большасьць гуртоў дагэтуль ня могуць зрабіць нічога і блізка падобнага да таго, што зрабіла Nirvana ў гэтым альбоме, і я заўсёды буду шчасьлівым быць часткай яго.”

Спэнсэр Элдэн 

У кастрычніку 2002 года ўжо не маленькі Элдэн паўтарыў сваю знакамітую фотасэсію. Часопіс Rolling Stone зрабіў фотаздымак зь ім да артыкула “10 год пасьля Nevermind”.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.