Паліцыя Вэнэсуэлы разагнала студэнцкую акцыю гумовымі кулямі

Паліцыянты Каракаса ўжылі слёзатачывы газ і гумовыя кулі для разгону дэманстрантаў, абураных рашэньнем Уга Чавеса пазбавіць эфіру тэлевізійны канал, які дазваляў сабе крытычныя заўвагі ў бок кіраўніцтва краіны.

­­ Паліцыя Вэнэсуэлы разагнала студэнцкую акцыю гумовымі кулямі

Студэнты заблякавалі адну паласу руху на буйнейшай аўтамагістралі праз некалькі гадзін пасьля таго, як апоўначы Radio Caracas Television спыніла вяшчаньне. Прыватны канал замянілі новым, які фінансуецца дзяржавай.

У выніку разгону акцыі 4 чалавекі былі параненыя гумавымі кулямі і дзесяткі пацярпелі ад слёзатачывага газа.

Чавес забараніў трансляцыю RCTV на нацыянальных хвалях, абвінаваціўшы тэлеканал у "падрыўной" дзейнасьці і падтрымцы дзяржаўнага перавароту 2002 года, накіраванага супраць яго рэжыму.

Новы дзяржаўны канал – TVES – пачаў сваё вяшчаньне з выступу артыстаў, якія выконвалі песьні ў падтрымку Чавеса. Затым была паказаная спартовая праграма і ток-шоў. Усё гэта перамяжоўвалася дзяржаўнай рэклямай: "Зараз Вэнэсуэла належыць усім".

­
Уні Вера 12:48, 29/05/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.