Брытанскія студэнты пад пагрозай пакараньня за паклёпы на выкладчыкаў у Сеціве

Студэнты Кільскага ўнівэрсытэту (Брытанія) актыўна выкарыстоўваюць Facebook ды Myspace, каб падзяліцца сваімі ўражаньнямі ды стаўленьнем да ўнівэрсытэцкага складу.

А гэта  недаспадобы кіраўніцтву ўнівэра, бо некаторыя выказваньні, па меркаваньні навучальнай установы, проста непрымальныя. Цяпер ва ўсіх абражаных зьявілася магчымасьць абараніць сваё добрае імя ад паклёпу.

Прэс-сакратар ўнівэрсытэта паведаў пра пляны ўвядзеньня новых правілаў карыстаньня гэтымі сайтамі ў кампусе, бо студэнтам, зь іх багатым досьведам, варта выкарыстоўваць іншыя законныя шляхі, каб выказаць сваё незадавальненьне.

Згодна ўнівэрсытэцкаму загаду, «студэнты могуць сутыкнуцца з афіцыйным дысцыплінарным пакараньнем з боку тых прадстаўнікоў унівэрсытэту, якія сталі ахвярамі паклёпу або абразы», паведамляе BBC.

У нашай краіне таксама можна сур’ёзна пацярпець за моцнае слова. Нагадаем пра адмову на аднаўленьне ў БДЭУ Тацяне Хоме пасьля таго, як у ЖЖ зьявілася абразьлівае выказваньне ў бок прадстаўніка ўнівэрсытэту ў судзе. «Сьлімак» – менавіта тое слова, з-за якога Таня ня зможа зноўку стаць студэнткай эканамічнага ўнівэрсытэта.

Вядома, па Сеціве блукае шмат розных камэнтароў наконт выкладчыкаў усіх навучальных установаў. Але сярод іх ня так шмат прасунутых карыстальнікаў, таму многія нават і не здагадваюцца аб сваёй славе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1219 seconds.