Адбудзецца Канцэрт імя добрага чалавека

27 лютага ў 18:00, у клюбе "Акварыюм" пройдзе "Канцэрт імя добрага чалавека". Ігара Івашчанка. Чалавека, які знайшоў свой унікальны сьвет у аб'ектыве фотаздымача. 

На вялікім экране вы ўбачыце відэатрансьляцыю яго фотапрацаў. Толькі так можна адчуць, што ў гэты момант Ігар будзе побач з намі.

У канцэрце прымуць удзел гурты Indiga, НагYаль, Zeitnot, Серебряная Свадьба

Руся (Indiga):

«Я прапаную вам далучыцца да нашай размовы ўнутраны сьвету гукаў i выяваў. Гэта ня будзе панiхiда, не. Мы проста робiм Канцэрт iмя Добрага Чалавека». 

Паша (Zeitnot):

«Ігар заўсёды ўмеў аб'яднаць вакол сябе цікавых і адкрытых людзей. І я рады, што гэта да гэтага часу працуе - за што яму вялікі дзякуй». 

Кошт квіткоў - 10 000, у дзень канцэрта - 12 000. Частка сродкаў ад продажу квіткоў пойдзе на арганізацыю пэрсанальнай выставы фотапрацаў Ігара.

tarka 14:05, 26/02/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.