Слухай сюды!

10 сакавіка ў менскім клюбе «Арэна» пройдзе фэст альтэрнатыўнай музыкі «Слухай сюды-2!»
IQ48, :B:N:, S.D.M. і іншыя – усе суботнім вечарам у «Арэне».

Летась у клюбе «Акварыюм» пасьпяхова прайшоў першы фэст, у якім прынялі ўдзел Tav.Mauzer, :B:N:, KROK, Зьмяя ды іншыя.

Сёлета вырашана працягнуць традыцыю і запрасіць да ўдзелу маладыя, але ўжо дастаткова вядомыя гурты. 

USPLЁSK ізноў сабраўся ў сваім залатым складзе напярэдадні фэсту, бо бубнач і вакаліст часова знаходзіліся па-за межамі краіны. Хлопцы ўпарта пісалі новы матэрыял, які абяцае працягнуць фірмовую electro-nu-metal-grunge лінію. 

S.D.M. грае альтэрнатыўную музыку, у якой спалучана некалькі стыляў, аднак галоўным зьяўляецца грандж. Ляўрэаты Басовішча і Рок-Кола, намінанты Рок-Каранацыі прапануюць публіцы ацаніць як далёка адышлі яны ад сыэтлаўскай хвалі ды папросту дададуць крыху лірычных восеньскіх нотак у вясновы настрой.

Тарпач, які нарэшце аднавіў канцэртную дзейнасьць, абяцае выкласьціся перад публікай на 200%. Музыкі засумавалі па сцэне і кожны іх выступ напоўнены ашаламляльнай энэргэтыкай, якой каманда і палоніць слухачоў.

IQ48 можна і не прадстаўляць. Іх ведае кожны беларускі аматар альтэрнатыўнай музыкі. «Здаровым лосям» лёгка ўдаецца накіраваць бясконцыя зарады пазытыву тым, хто зь імі сустракаецца. Гэтага не абмінуў нават таварыш Аверкаў зь перадачы «Контуры». А чым мы горш, сябры?

Бярозаўскія хлопцы з :B:N: рэдка зьяўляюцца ў сталіцы, больш выступаючы ў замежжы з рознымі Sepultura’мі і іншымі малавядомымі гуртамі. Аднак кожны іх візыт у Менск пасьпяховы, таму фэст лепей не прапускаць ;).

Кошт квіткоў: 12000 (папярэдне), 15000 (у дзень канцэрту).
Клюб «Арэна», Талбухіна 4.
Даведкі па тэл.: 770-18-59, 701-64-98.

Паводле прэс-рэлізу 

13:30, 20/02/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0582 seconds.