"Слухай сюды!" суботнім вечарам
10 сакавіка а 18:00, у менскім клюбе «Арэна» пройдзе фэст альтэрнатыўнай музыкі «Слухай сюды-2!». Добрая кампанія гуртоў добрым вясновым вечарам!
Як кажуць аргазітары, фэст ужо можна лічыць штогадовым, бо яшчэ мінулай вясной адбыўся першы фэст пад амбіцыйным назовам «Слухай сюды!».
А ў праграме невялікія зьмены. Абяцаны папярэдне Usplёsk у сілу прыватных прычынаў ня здолее выступіць на пляцоўцы фэсту. Але затое сваёй творчасьцю парадуе Абшар.
Такім чынам, у праграме: IQ48, :B:N:, S.D.M., Тарпач, Абшар, Parason.
Кошт квіткоў: 12000 (папярэдне), 15000 (у дзень канцэрту).
Клюб «Арэна», Талбухіна 4.
Даведкі па тэл.: 770-18-59, 701-64-98.
Каментары праз FACEBOOK