Internationales Parlaments-Stipendium (IPS)

Нямецкі Бундэстаг у супрацоўніцтве з бэрлінскімі ўнівэрсытэтамі дае магчымасьць 115 кваліфікаваным, зацікаўленым палітыкай маладым асобам з 25 краінаў атрымаць досьвед ў галіне парлямэнтарскай працы.

Галоўная мэта праграмы – павысіць інтарэс маладых людзей да дэмакратыі і грамадзтва, зматываваць і зацікавіць іх да ўдзелу ў дэмакратычным жыцьці.

Internationales Parlaments-Stipendium (IPS) – гэта доўгатэрміновая інвэстыцыя ў замацаваньне дэмакратычных каштоўнасьцей, талерантнасьці, судзеяньне ў разьвіцьці культурнай разнастайнасьці і міру ў Эўропе.

Праграма Міжнароднай парлямэнцкай практыкі пачынаецца 1 сакавіка 2008 года і працягваецца ў цэлым 5 месяцаў. У межах праграмы стыпэндыяты праходзяць практыку (3,5 месяцы) ў бюро аднаго з дэпутатаў Нямецкага Бундэстага і наведваюць сэмінары і лекцыі, арганізаваныя трыма бэрлінскімі ўнівэрамі, палітычнымі фондамі і фэдэральнай адміністрацыі. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 траўня 2007 года.

Зь Беларусі падаваць заяўку на стыпэндыю могуць: 

- асобы, якія маюць беларускае грамадзянства
- на момант падачы заяўкі якім не споўнілася 30 год
- пасьпяхова скончылі ўнівэрсытэт
- на добрым ўзроўні валодаюць нямецкай мовай
- прафэсійна занятыя ў дзяржаўнай службе, СМІ, партыях, унівэрсытэтах і г.д
 

Стыпэндыя выдзяляецца са сродкаў нямецкага Бундэстага. Штомесячна стыпэндыя складае 450 эўра. Акрамя таго пакрываюцца выдаткі на страхаваньне, жыльлё, сацыяльныя ўнёскі, праезд да і з Бэрліна.

Адбор удзельнікаў будзе ажжыцяўляцца ў два этапы. На першым этапе ўдзельнікаў будзе адбіраць Нямецкая амбасада ў Менску. Восеньню 2007 года ў Мeнску пройдзе другі этап адбору: асабістая размова з нямецкай камісіяй.

Падрабязную інфармацыю пра неабходны дакумэнты, фармуляры ў pdf – фармаце і кантактную інфармацыю чытайце на сайце Нямецкага  Бундэстагу.

Ганна Краснова 12:10, 15/02/2007
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0627 seconds.