2007 год у Беларусі праходзіць па-нямецку

Усім, усім, усім, хто цікавіцца нямецкай культурай, валодае нямецкай мовай ці не, прысьвячаецца…  

Са студзеня 2007 года распачалася праграма года нямецкай культуры ў Беларусі "Kulturmomente 2007 – Vier Jahreszeiten Deutscher Kultur", якая мае на мэце даць далейшы штуршок у разьвіцьці стасункаў паміж Беларусьсю і Германіяй і наладзіць новыя кантакты. Мерапрыемствы адбудуцца на працягу ўсяго года ў Менску і іншых гарадах Беларусі.

Адной з першых імпрэзаў стала сустрэча зь беларускім пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам 25 студзеня, арганізаваная Goethe-Institut Minsk i IfD (Institut fur Deutschlandstudien) у межах Літаратурнай кавярні. Літаратурныя чытаньні з удзелам самога аўтара, з літаратурным перакладам яго твораў на беларускую мову ў PowerPoint-прэзэнтацыі ад Andre Bohm і вусным перакладам на беларускую мову ўcяго, што адбывалася, праходзіла ў цэнтры IBB. За столікамі з кубачкам гарбаты/ кавы пад цёплым сьвятлом сьвечак ў кампаніі беларусаў і немцаў было ўтульна ўсім.

Яшчэ можна пасьпець у лютым

7 лютага пастаянны прадстаўнік пры Нямецкай амбасадзе Fried Nielsen у межах Менскай міжнароднай кніжнай выставы 2007 (кірмаша) ладзіць чытаньні са сваёй кнігі "Wind, der weht - Georgien im Wandel", якую ён напісаў часова выконваючы абавязкі амбасадара ў Тбілісі.
Дом сяброўства , 19.30 

8 лютага нямецкі пісьменьнік і журналіст Falko Hennig будзе знаёміць беларускую публіку з бэрлінскім культурным фэномэнам – літаратурнымі пляцоўкамі. Імпрэза адбудзецца на нямецкай і беларускай мовах у Менску ў­ бібліятэцы Інстытута імя Гётэ (вул. Фрунзэ, 5) а 19.00.

(!) Уваход на вышэй пералічаныя імпрэзы ВОЛЬНЫ. 

9 лютага можна прадэманстраваць свае сьвяточныя касьцюмы і маскі ў IBB на Карнавале па-кёльнску. Імпрэза павінна прайсьці ў лепшых традыцыях кёльнскіх карнавалаў з нямецкім DJ-ем. Квіточкі на карнавал па 30000 бел.рублей можна замаўляць праз Кацю Усоўскую (217 59 44) і Томаса Гёделя (294 13 74), fb@minsk.goethe.org. У кошт квіткоў уваходзяць закускі і адзін напой. Для студэнтаў лінгвістычнага ўнівэра ёсьць абмежаваная  колькасьць квіткоў са зьніжкамі.

Праграма "Kulturmomente 2007 – Vier Jahreszeiten Deutscher Kultur" сьцісла зьмешчана на чатырох глянцавых паштоўках, дзе колерам свайго часу года напісаны галоўныя падзеі года нямецкай культуры ўзімку, увесну, улетку і ўвосень.

Поўнае апісаньне праграмы, анонс імпрэзаў на год, спасылкі на самыя вялікія нямецкія прадстаўніцтвы ў Беларусі, зьвязаныя зь нямецкай культурай, адукацыяй, можна знайсьці на афіцыйнай старонцы года нямецкай культуры ў Беларусі па-нямецку і па-беларуску. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.