Стыпэндыя на летнія моўныя курсы: нямецкая мова і культура

Стыпэндыя разьлічаная для студэнтаў з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, якія па  фінансавых магчымасьцях ня могуць дазволіць сабе моўныя курсы.

Курсы будуць праходзіць у горадзе Лютэра Вітэнбэргу. Гэты горад належыць да помнікаў культурнай спадчыны UNESCO.

Стыпэндыя пакрывае кошт курсаў. Выдаткі на праезд і пражываньне складаюць прыблізна 270 € і пакрываюцца самімі ўдзельнікамі. 

Выбіраць можна з наступных курсаў:

  • 16.07. - 03.08.2007 - Deutsche Sprache und Landeskunde 
  • 06.08. - 24.08.2007 - Intensivvorbereitungskurs zur DSH-Prüfung und TestDaF
  • 27.08. - 14.09.2007 - XI. internationale Sommerakademie
  • 17.09. - 05.10.2007 - Vorbereitungskurs "Studium an einer deutschen Hochschule"

Неабходныя паперы для ўдзелу ў конкурсе на атрыманьне стыпэндыі (CV, рэкамэндацыйны ліст ад выкладчыка нямецкай мовы, матывацыйны ліст, а таксама пацьверджаньне (даведка) аб матэрыяльным становішчы) трэба дасылаць да 06.04.2007 на sekretariat@sprache.uni-halle.de.

Поўную інфармацыю шукайце на www.sprache.uni-halle.de

З пытаньнямі можна зьвяртацца да Susanne Kitlinski (susanne.kitlinski@sprache.uni-halle.de)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4984 seconds.