Яшчэ адна стыпэндыя для навучаньня ў Нямеччыне
Канец года атрымаўся шчодрым на магчымасьці атрымаць стыпэндыі на навучаньне за мяжой для нямецкамоўных беларусаў. Да увагі зацікаўленых яшчэ адна стыпэндыя для навучаньня ад 12 да 18 месяцаў у Нямеччыне.
Gemeinnützige Hertie-Stiftung у межах супрацоўніцтва з Technische Universität Chemnitz і Otto-Friedrich-Universität Bamberg прапануе стыпэндыі для адораных і сацыяльна заангажаваных студэнтаў, асьпірантаў, маладых навукоўцаў сацыяльна-гуманітарных і эканамічных навук з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы на навучаньне ад 12 да 18 месяцаў.
Стыпэндыі разьлічаныя для моладзі з цэнтральных - і усходнеэўрапейскіх краінаў, што ўваходзяць у Эўразьвяз і новых прэтэндэнтаў на ўступленьне - Баўгарыі і Румыніі. Але, вартыя заяўкі з краінаў-суседзяў Эўразьвязу, то бок і Беларусі, будуць таксама прымацца да ўвагі.
Для стыпэндыі на 2007 навучальны год (зь верасьня 2007) заяўкі прымаюцца да 31 студзеня. На працягу красавіка ўжо будуць вядомыя імёны стыпэндыятаў.
Апісаньне стыпэндыяў і неабходныя сьпіс дакумэнтаў для конкурсу можна знайсьці для кожнага унівэра па наступных спасылках:
Otto-Friedrich-Universität Bamberg
Technische Universität Chemnitz
Падаваць заяўкі можна толькі ў адзін з унівэрсытэтаў.