Стыпэндыя для гадавога навучаньня ў адной з бэрлінскіх ВНУ

Распачаты конкурс на атрыманьне стыпэндыі ад Humboldt-Universität са сродкаў фонда “Erinnerung und Zukunft” на 2007/2008 навучальны год. У гэтым годзе будзе выдаткавана 30 стыпэндыяў для студэнтаў усіх спэцыяльнасьцяў з краінаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, СНД, Ізраіля і ЗША.

Berlin-Stipendienprogramm  дае замежным студэнтам магчымасьць аднагадовага навучаньня ў Humboldt-Universität (Бэрлін) ці ў адной з партнэрскіх ВНУ. А гэта Freien Universität Berlin, Universität der Künste Berlin і Fachhochschule für Wirtschaft Berlin.

Праграма разьлічана на асобаў з добрым валоданьнем нямецкай мовай, якія маюць пэўны інтарэс да гісторыі нацыянал-сацыялізма. Асабліва да ўдзелу у дадзенай праграме запрашаюцца нашчадкі былых цвангарбайтэраў і ахвяраў нацыянал - сацыялістыянага рэжыму.

Паралельна свайму навучаньня стыпэндыяты будуць працаваць у групах над сваімі праектамі з тэмай “Menschen in Bewegung Migration und Integration im historischen und aktuellen Kontext”.

Стыпэндыятам даецца магчымасьць як рэалізоўваць свой навучальны плян, так і наведваць лекцыі ў адной з бэрлінскіх ВНУ. Навучальны плян стыпэндыята павінен перакрыжоўвацца з праграмай і адпавядаць патрабаваньнямі навучальнай установы на радзіме.

Дакумэнты прымаюцца да 15 сакавіка 2007 года, а падрабязную інфармацыю пра ўмовы выдачы стыпэндыі, з пералікам неабходных дакумэнтаў, сьпісам партнэрскіх ВНУ можна знайсьці на сайце ўнівэрсытэта.

krasannna 13:32, 22/11/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0645 seconds.