Вывучэньне Сеціва вылучанае ў асобную навуку

Амэрыканскія і ангельскія ўнівэрсытэты вырашылі вылучыць вывучэньне Сеціва у асобную дысцыпліну (Web Science). Рашэньне грунтуецца на тым, што Сеціва выходзіць за межы традыцыйнай інфарматыкі, бо ўключае ў сябе ня толькі тэхнічныя, але і сацыяльныя напрамкі.

Тэхналягічны ўнівэрсытэт Масачусэтса і Унівэрсытэт Саўтгэмптана ў Брытаніі вырашылі сёньня распачаць адмысловую праграму дасьледаваньня сеціўнай навукі.

Дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што сеціўная навука ўключае ў сябе інжынэрныя і сацыяльныя вымярэньні. Яна выходзіць за межы традыцыйнай інфарматыкі, бо будзе вывучаць стасункі людзей у межах інтэрнэт-прасторы, якія ў апошні час асабліва праяўляюцца ў сацыяльных сетках інтэрнэта. Новая навука будзе вывучаць ня тое як працуюць асобныя кампутары, а як працуе іх вялікая дэцэнтралізаванае спалучэньне.

//Паводле The New York Times

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0047 seconds.