Антрапалёгія IQ48 аб беларускім пакаленьні Y
Гурт IQ48 займае асобнае месца на беларускай сцэне. Ён дастаткова сталы, каб памятаць даўнія клюбы Менску, на месцы якіх была адкрытая і зачыненая ўжо не адна забаўляльная ўстанова. З выхадам новага альбому гурта «HMR» стала зразумела, што стыль IQ48 эвалюцыянуе са сталеньнем музыкаў, і цяпер уяўляе сабой нешта вельмі характэрнае. Пры гэтым сам шлях такога сталеньня цалкам адлюстроўвае беларускія рэаліі і пытаньні, што паўстаюць перад любым дастаткова «здаровым лосем» у росквіце сілаў.
→16.12.2011
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
