Антрапалёгія IQ48 аб беларускім пакаленьні Y
Гурт IQ48 займае асобнае месца на беларускай сцэне. Ён дастаткова сталы, каб памятаць даўнія клюбы Менску, на месцы якіх была адкрытая і зачыненая ўжо не адна забаўляльная ўстанова. З выхадам новага альбому гурта HMR стала зразумела, што стыль IQ48 эвалюцыянуе са сталеньнем музыкаў, і цяпер уяўляе сабой нешта вельмі характэрнае. Пры гэтым сам шлях такога сталеньня цалкам адлюстроўвае беларускія рэаліі і пытаньні, што паўстаюць перад любым дастаткова «здаровым лосем» у росквіце сілаў.
У невялікім бары за домам ураду ў Менску IQ48 у кампаніі флегматычных Rahis завяршае музычны сэзон. Месяц таму гурт выдаў трэці ў сваёй
Дзесьці болей філасофскія, а недзе наадварот выбуховыя кампазыцыі перамяжоўваюцца з ранейшымі лягчэйшымі і жывейшымі. Бачна, IQ48 сталі дарослымі, але плата гэтай даросласьці — ціноўская шчырасьць і адвязнасьць. Зрэшты, лідэр гурту Саня Ракавец застаецца ўсё такім жа «растапыраным» і хуліганістым, чаму не перашкодзіла нават вялікая «паломка» стапы, ад якой вакаліст адыходзіў болей за паўгады, карыстаючыся часовай маларухомасьцю і запісваючы новы альбом у студыі пад Менскам. У любым выпадку, троху больш сур’ёзныя аранжыроўкі кампазыцый альбому і яшчэ болей надзённыя тэксты выдаюць сапраўдны стан рэчаў.
Музыка IQ48 — гэта як журналістыка. Хацелася б чытаць (і слухаць) пра нешта радаснае і пазытыўнае. Але чарговая сеціўная старонка (і кампазыцыя) наноў кідае цябе ў суровы сьвет, дзе тэкст — толькі люстэрка, што канцэнтруе людзкія перажываньні. Таму ў мэдыяпляне HMR — надзвычай злабадзённы прадукт, які варта было б прадаваць замест даляраў у яшчэ нядаўна зачыненых беларускіх абменьніках. Тут табе і пра эміграцыю («Парыж», які з гадамі ўсё далей ад Гародні), і пра вечную
Таму альбом HMR — гэта цудоўная крыніца
«А ёсьць такія, хто не жыве зараз у краіне?» — Саша Ракавец шукае ў залі герояў наступнай песьні «Эмігрант», дзе гэткі незайздросны (паводле кампазыцыі) статус музыкі рыфмуюць з «антыдэпрэсантам». Замест «эмігрантаў» «знаходзіцца» адзін з гітарыстаў гурта: «Якое жыцьцё, бл*ць!» Канцэрт працягваецца адпаведнай кампазыцыяй, якая мае патэнцыял западаць на вусны ў час ранішняга мэйкапу. Але ж ня надта прыемна напяваць у душы іхняе дэпрэсіўнае «Хто я такі? — Я эмігрант!»
І вось ён, здаецца, пік усяго: сілаў і ведаў. Малыя вяршыні ўжо скораныя, вялікія — чакаюць наперадзе і моцы на іх і ня толькі яшчэ хопіць. Але нешта ня тое і ня так. Кудысьці не туды заводзіць беларуская плынь бессаромнай рэчаіснасьці, калі прыходзіцца думаць зусім не аб тым, пра што марыў у 20 і чаго асьцерагаўся ў 25. Пра гэта альбом.