Новы расейскі фільм «Розыгрыш» рэжысавалі і агучвалі беларусы

Беларускі рэжысёр Андрэй Кудзіненка зьняў рэмэйк знакамітага фільма «Розыгрыш». Аналёгіі з фільмам Уладзіміра Меньшова, створанага ў 1976 году, відавочныя. Сцэнар да той стужкі напісаў Сямён Лунгін, і вось, праз трыццаць гадоў, рэмэйк зьняты на студыі яго сына Паўла Лунгіна. Сам Павал так і заве карціну: «Розыгрыш — 2». Выкарыстоўваюцца ў новай стужцы і саўндтрэкі ад беларускага праекту Tanin Jazz.
→30.05.2008
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
