«Ляпіс Трубяцкой» выпускае эўрапейскі альбом «Agitpop»

Дыск «Agitpop» выпусьціць у чэрвені нямецкі лэйбл Eastblock Music. У дыск увойдзе 18 песень з трох апошніх альбомаў гурта. Канцэртная прэзэнтацыя рэліза пройдзе ў чэрвені ў Бэрліне, адкуль гурт рушыць у эўрапейскі міні-тур. Беларускія гледачы маюць магчымасьць пазнаёміцца з дзьвюхгадзіннай праграмай першымі — 29 траўня ў межах рок-фэсту «Паляна» ў Сілічах.
11.05.2010
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
