Прозьвішча "без галачкі" зьявілася ў дэканаце
Я вырашыла не паддавацца розным агітацыям і тым больш "не заганяцца" і прагаласаваць менавіта 17 кастрычніка. Хачу падзяліцца сваімі адчуваньнямі. БДАТУ, ф-т тэхнічнага сэрвісу.
Спачатку я выслухала шмат марудных лекцый з боку рэктарата, якія былі зусім не ўнушальныя. Потым дэкан быў меньш сьціплы і адкрыта казаў, за каго трэба 100% прагаласаваць датэрмінова на выбарах, але пра рэферэндум прамаўчаў.
Лекцыя начальніка Акадэміі МУС была наадварот, толькі пра рэфэрэндум. Адкрытым тэкстам было ўсім сказана пргаласаваць "за бацьку", але калегі-студэнты мяне парадавалі, калі выходзячы з залі казалі "какой бред". Гэта было да 12 кастрычніка, а пасьля...
→15.10.2004
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS