Прозьвішча "без галачкі" зьявілася ў дэканаце

Я вырашыла не паддавацца розным агітацыям і тым больш "не заганяцца" і прагаласаваць менавіта 17 кастрычніка. Хачу падзяліцца сваімі адчуваньнямі. БДАТУ, ф-т тэхнічнага сэрвісу.

Спачатку я выслухала шмат марудных лекцый з боку рэктарата, якія былі зусім не ўнушальныя. Потым дэкан быў меньш сьціплы і адкрыта казаў, за каго трэба 100% прагаласаваць датэрмінова на выбарах, але пра рэферэндум прамаўчаў.

Лекцыя начальніка Акадэміі МУС была наадварот, толькі пра рэфэрэндум. Адкрытым тэкстам было ўсім сказана пргаласаваць "за бацьку", але калегі-студэнты мяне парадавалі, калі выходзячы з залі казалі "какой бред". Гэта было да 12 кастрычніка, а пасьля...

Як усе ведаюць, 12 кастрычніка пачалося датэрміновае галасаваньне. І тут куратары ўзброіліся сьпісамі груп і па раскладзе (складзенным дэканатам) павялі “сваіх дзяцей” на выбарчыя ўчасткі, дзе насупраць кожнага прагаласаваўшага ставілі “галачкі”, а прозьвішчы “без галачак” па загадзе рэктара траплялі ў дэканат.

Канешне, прабачце за падрабязнасьць, але гэта таго варта.

Сеньня прыходжу на абед, а на кухні тэма размовы “Хто прагаласаваў, а хто не”. І тут прыходзіць дзяўчына і кажа, што прыходзілі людзі і сьпісам выклікалі ў дэканат, не казалі з-за чаго. Усім стала цікава.....

Іх загналі галасаваць, нават без студэнцкага ці пашпарта!

Пакуль не скончыўся час для душа, пайшла я памыцца. Па прыходзе ў пакой мне дзяўчына кажа:

- Цябе выклікаюць у дэканат!

- Як гэта? – запытваюся я.

- Прыходзіў дзяжурны з вахты і казаў, што ТЭЛЕФАНАВАЎ ДЭКАН НА ВАХТУ, каб ты тэрмінова прыбегла ў дэканат. Пойдзеш?

Я не пайшла. Па-першае, была мокрая галава, а, па-другое, ведала, што яны хочуць мне сказаць.

НЕ хачу заганяцца! НЕ хачу прымусы! НЕ хачу праблем!
ХАЧУ МЕЦЬ СВАЕ ПРАВЫ!

Myshka 00:00, 15/10/2004 | Артыкулы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0792 seconds.