Міхалок заклікае ўсіх добрых людзей гадаваць вусы ў процівагу «вусатаму злу»

Лідэр «Ляпіса Трубяцкога» ініцыюе грамадзкую кампанію «Вернем вусам годнасьць!». Міхалок адгадаваў вусы сам і заклікае браць зь яго прыклад усіх людзей добрай волі. У сваім звароце музыкант дзеліць вусатых на станоўчых і злыдняў, а таксама канстатуе прыватызацыю вусоў усялякімі мянтамі, сілавікамі ды іншымі сатрапамі. Першы вялікі збор усіх добрых вусачоў на чале зь Міхалком намячаецца ў навагоднюю ноч у Маскве.
→07.12.2011
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
