11 кастрычніка пройдзе дзень адчыненых дзьвярэй II Фэстывалю нефармальнай адукацыі

Арганізатары фэсту чакаюць гасьцей з 9.30 да 17.00 у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў IBB. Госьці і наведвальнікі Фэстывалю змогуць наведаць прэзэнтацыі і даведацца пра актуальныя навучальныя курсы, азнаёміцца са стэндамі з прадстаўленьнем арганізацый і іх праграм, наведаць выставу літаратуры «Дадатковая адукацыя моладзі і дарослых» і, нарэшце, папоўніць свае веды праз непасрэдны ўдзел у майстар-клясах.
→01.10.2008
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
