11 кастрычніка пройдзе дзень адчыненых дзьвярэй II Фэстывалю нефармальнай адукацыі

Арганізатары фэсту чакаюць гасьцей з 9.30 да 17.00 у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў IBB. Госьці і наведвальнікі Фэстывалю змогуць наведаць прэзэнтацыі і даведацца пра актуальныя навучальныя курсы, азнаёміцца са стэндамі з прадстаўленьнем арганізацый і іх праграм, наведаць выставу літаратуры «Дадатковая адукацыя моладзі і дарослых» і, нарэшце, папоўніць свае веды праз непасрэдны ўдзел у майстар-клясах.

 

Праграма ІІ дня Фэстывалю нефармальнай адукацыі

Тэма дня: Нефармальная адукацыя — даступныя магчымасьці для кожнага

  • 9.30–17.00 Выстава арганізацый і праграм сфэры нефармальнай адукацыі для шырокага кола наведвальнікаў і гасьцей (фае і канфэрэнц-заля ММАЦ імя Й.Рау)
  • 9.30–17.00

    Майстар-клясы, падрыхтаваныя арганізацыямі-ўдзельнікамі Фэстывалю (сэмінарскія аўдыторыі і Клюбны пакой ММАЦ імя Й.Рау)

    Прэзэнтацыі арганізацый, кніг і выданьняў для шырокага кола ўдзельнікаў (канфэрэнц-заля ММАЦ імя Й.Рау)
  • 9.30 — 17.00 Выстава літаратуры «Дадатковая адукацыя моладзі і дарослых» з прадстаўленьнем выданьняў з фондаў Навукова-пэдагагічнай бібліятэкі (аўдыторыя А5 ММАЦ імя Й.Рау)
  • 17.30 Творчая гасьцёўня: сустрэча-дыскусія з рэдактарамі вядучых культурніцкіх часопісаў Беларусі («Партызан», «Тэксты», «Паміж», «Монолог»)
  • 19.00 Падвядзеньне вынікаў конкурсу на лепшыя выданьні, стэнд і майстар-кляс Фэстывалю. Цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў
  • 20.00 Музычная гасьцёўня. Адкрыты вячэрні майстар-кляс па беларускіх народных танцах (Мінская школа танцаў)

Удзел ў мерапрыемствах бясплатны і папярэдняй рэгістрацыі не патрабуе. Абмежаваньні існуюць толькі ў дачыненьні да магчымасьці памяшканьняў прыняць адпаведную колькасьць людзей. Фэстываль нефармальнай адукацыі праходзіць па адрасе: пр-т Газэты «Праўда», 11; мікрараён «Паўднёвы захад», праезд да прыпынку «Мэдунівэрсытэт»).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2947 seconds.