17 сьнежня канцэрт швэдзкага струннага квартэту «Флэшквартэт»
Амбасада Швэцыі ў Беларусі, сумесна зь Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай дзяржаўнай філярмоніяй, пры падтрымцы Швэдзкага інстытута мае гонар прапанаваць увазе беларускіх аматараў музыкі чарговы культурны праект — канцэрт унікальнага швэдзкага музычнага гурта «Флэшквартэт». Канцэрт, з нагоды нацыянальнага сьвята Люсіі і заканчэньня тэрміну швэдзкага старшынства ў Эўрапейскім Зьвязе, адбудзецца 17 сьнежня 2009 года ў 19.00 у Вялікай зале Белдзяржфілярмоніі.
04.12.2009
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS