17 сьнежня канцэрт швэдзкага струннага квартэту «Флэшквартэт»

Амбасада Швэцыі ў Беларусі, сумесна зь Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай дзяржаўнай філярмоніяй, пры падтрымцы Швэдзкага інстытута мае гонар прапанаваць увазе беларускіх аматараў музыкі чарговы культурны праект — канцэрт унікальнага швэдзкага музычнага гурта «Флэшквартэт». Канцэрт, з нагоды нацыянальнага сьвята Люсіі і заканчэньня тэрміну швэдзкага старшынства ў Эўрапейскім Зьвязе, адбудзецца 17 сьнежня 2009 года ў 19.00 у Вялікай зале Белдзяржфілярмоніі.

 

«Флэшквартэт» — легендарны швэдзкі струнны квартэт, музычны стыль якога найбольш дакладна можна апісаць як «ф’южн», бо ён вар’юецца ад вытанчанага выкананьня клясыкі і джазу да экспэрымэнтальнага року. Гэты нестандартны квартэт з элемэнтамі электроннай музыкі зьявіўся ў 1985 годзе. За амаль што 25-гадовае існаваньне «Флэшквартэта» колькасьць яго прыхільнікаў няспынна павялічваецца як у Швэцыі, так і ў іншых краінах сьвету. Іх зачароўвае спалучэньне клясычнай вытанчанасьці, дысананснага року, магутных басовых пройгрышаў, клубных рытмаў і прывіднай атмасфэры.

У склад «Флэшквартэта» ўваходзяць: Матыяс Хэлдэн — віялянчэль, Ор’ян Хёгбэрг — скрыпка, Сэбастыян Эбэрг — віялянчэль, Крысьціян Ульсан — ударныя, кампутарная апрацоўка і сэмпліраваньне.

11:55, 04/12/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.