Нацыянальны конкурс для журналістаў-пачаткоўцаў “Твой стыль” працягвае прыём матэрыялаў

Працы прымаюцца да 1 мая 2014 года.
→Горадня маладых журналістаў
Цягнікамі, маршруткамі, на аўто і спынам — народ з розных гарадоў на гэтых выходных штурмаваў Горадню, вядучы па ходу трансьляцыю ў сацыяльных сетках. Артпраект Freedom on Paper упершыню прывёз папяровую фотавыставу, Каравайка сам упершыню патрапіў у Горадню, а Ліпковіч прасіў усіх пісаць пра сэкс-драгс-рокнрол. Паўтары сотні ўдзельнікаў фэсту моладзевай журналістыкі «Твой стыль» на тры дні запаланілі цахі былога тытунёвага заводу, вуліцы Горадні ды начныя кавярні.
→У апошнія выходныя вясны ў Горадні пройдзе фэст моладзевай журналістыкі

У апошнія выходныя вясны 25-27 траўня ў Горадні пройдзе трэці фэстываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль». На працягу трох дзён маладыя журналісты, студэнты, запрошаныя экспэрты і журналісты вядомых мэдыяў будуць абмяркоўваць пэрспэктывы прафэсіі ды прэзэнтоўваць сваю працу. Таксама на фэсьце пройдзе ўзнагароджаньне аўтараў лепшых матэрыялаў па выніках конкурсу сярод маладых журналістаў, да ўдзелу ў якім працы прымаюцца па 7 траўня.
→Конкурс для маладых журналістаў «Твой стыль»
Арганізатары конкурсу гарадзенская ГА «Цэнтр «Трэці сектар» і ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе аўтараў-пачаткоўцаў альбо маладых журналістаў (ва ўзросьце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.
→