Праляскоўскі заявіў, што ў Беларусі будзе ажыцьцяўляцца фільтрацыя інтэрнэта паводле кантэнта
Алег Праляскоўскі заявіў, што ў Беларусі будзе ўжытая фільтрацыя інтэрнэт-сайтаў паводле кантэнта. Тэхнічна яе мусяць будуць ажыцьцяўляць правайдэры і адміністратары лякальных сетак.
→«На заканадаўчым узроўні трэба першым чынам узмацніць адказнасьць за распаўсюджваньне ў Інтэрнэце інфармацыі, якая носіць супрацьпраўны характар. Калі на нейкім сайце зьявілася такая інфармацыя, адказнасьць за гэта павінны несьці адміністратар, уладальнік гэтага рэсурсу, а таксама правайдэр», — лічыць дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзыдэнта РБ.
04.06.2008
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
