Тацяну Хому запрашаюць вучыцца ў Познаньскую акадэмію
Познаньская Эканамічная акадэмія прапанавала бясплатнае навучаньне Тацяне Хоме, выключанай раней з БДЭУ. Акрамя гэтага сем вышэйшых навучальных установаў Познані далі пісьмовыя гарантыі дапамагчы працягнуць навучаньне беларускім студэнтам, якіх выключылі з ВНУ Беларусі па палітычных матывах. Канчатковае рашэньне Тацяна Хома прыме пасьля вынікаў суда з БДЭУ.
23.02.2006
Польскія студэнты запрашаюць Тацяну Хому ў Познань
У Польшчы пасьля Беластоку, акцыя збору подпісаў у падтрымку выключанай з БДЭУ Тацяны Хомы пачалася ў Познані. Тамтэйшыя студэнты, аднак, маюць крыху іншыя патрабаваньні – яны хочуць, каб беларуская студэнтка атрымала стыпэндыю і магчымасьць вучыцца ў Эканамічнай акадэміі ў Познані.
→12.12.2005
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
